Веліканегнавіцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Веліканегнавіцкі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Барысаўскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Вялікія Негнавічы
Дата ўтварэння 21 жніўня 1925
Дата скасавання 17 жніўня 1963

Велікане́гнавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Вялікія Негнавічы.

Утвораны 21 жніўня 1925 года ў складзе Барысаўскага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Барысаўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 17 жніўня 1963 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Лошніцкага сельсавета[1].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 17 жніўня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 34 (1034).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.