Велікашылавіцкі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Велікашылавіцкі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Слонімскі раён
Насельніцтва (2011) 1 310
Плошча 62,65 км²
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Велікашылавіцкі сельсавет — былы сельсавет у складзе Слонімскага раёна. Цэнтр — Вялікія Шылавічы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 7 жніўня 1979 года, у яго складзе 6 вёсак — Вялікія Шылавічы (цэнтр сельсавета), Чапялева, Савічы, Шылавічы (спіртзавод), Якімавічы і Новая Стража. 15 кастрычніка 2013 года адбылося аб’яднанне Вялікашылавіцкага і Дзеравянчыцкага сельсаветаў. Агульнае насельніцтва вёсак — 1310 чалавек. Па тэрыторыі сельсавета працякаюць рэкі Шчара і Іса.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Тэрыторыя складае 6 265 га. Працуюць сельскія гаспадаркі калгаснага тыпу, фермерская гаспадарка «Астравок».

Установы культуры, аховы здароўя, адукацыі, турызму[правіць | правіць зыходнік]

  • Дом культуры
  • Два ФАПы
  • Велікашылавіцкая сярэдняя школа
  • Дашкольная ўстанова яслі-дзіцячы садок
  • Раённая турысцкая база
  • 5 крам
  • Паштовае аддзяленне
  • Вясковая бібліятэка і інш.

Геалагічныя помнікі. Выдатныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

Геалагічны помнік каля в. Якімавічы — вялізны камень, які складаецца з двух злучаных паміж сабою валуноў. Даўжыня камня — 3,5 м, шырыня — 3 м, вышыня — каля 3,5 м.

  • в. Шылавічы: спіртавы завод Пуслоўскіх (пачатак XX стагоддзя)
  • в. Вялікія Шылавічы: царква Казанскай іконы Маці Божай (першая палова XIX стагоддзя)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]