Велікодная бабка
| Велікодная бабка | |
|---|---|
| польск.: babka | |
| | |
| Уваходзіць у нацыянальныя кухні | |
|
руская кухня польская кухня украінская кухня і беларуская кухня |
|
| Краіна паходжання | |
| Час з’яўлення | XIV стагоддзе |
| Названа ў гонар | бабуля |
| Асноўныя | мука, яйкі, малако, цукар, разынкі, масла, мігдалы, дрожджы |
| Падача | |
| Тып стравы | пірог |
| Роднасныя стравы | |
| У іншых кухнях | куліч[d] і паска |
| Падобныя | бабка, куліч, паска |
Веліко́дная ба́бка — святочны пірог з разынкамі і міндалём, які падаюць на Вялікдзень.
Гэты салодкі пірог некалькі дзён захоўвае мяккасць і свежасць. Мела пашырэнне ў Вялікім Княстве Літоўскім прынамсі з XIV стагоддзя[1].
Складнікі
[правіць | правіць зыходнік]Для прыгатавання велікоднай[2] бабкі патрабуюцца: літр мукі, 10 жаўткоў, 5 яек, шклянка малака, 200 грам цукру, 130 грам разынак без костачак, паўшклянкі топленага масла, 65 грам міндалю, 50 грам дражджэй і 65 грам цукатаў або апельсінавай цэдры, смажанай у цукры. Таксама выкарыстоўваюць алей і паніровачныя сухары для формы[1].
Прыгатаванне
[правіць | правіць зыходнік]Паўлітра мукі разводзяць шклянкай цёплага малака, змяшанага з дражджамі (50 грам). Атрыманае перамешваюць і пакідаюць у цёплым месцы, каб расло цеста. Калі цеста ўздымецца, пакрысе даліваюць 10 узбітых жаўткоў і 5 яек, якія перамешваюць. Затым дасыпаюць рэшту мукі і ўзбіваюць цеста, пакуль не пачне адставаць ад рук. Пасля ўсыпаюць 200 грам цукру і ўліваюць топленае масла пакаёвай тэмпературы. Урэшце ўкідваюць тонка нарэзаны ўздоўж міндаль (65 г), разынкі (130 г) і цукаты. Атрыманае размешваюць і кладуць у форму, змазаную алеем і абсыпаную сухарамі. Пры гэтым, форму запаўняюць напалову. Калі цеста дадаткова падрасце, пірог выпякаюць у гарачай печы гадзіну і 15 хвілін[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Кухмістар Верашчака. Паходжанне бабак у Літве // Ігуменскі тракт. — 17 снежня 2013. — № 42 (57). Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2025.
- ↑ Юрась Бушлякоў, Вінцук Вячорка, Зміцер Санько. Два правапісныя стандарты // Беларускі класічны правапіс. Збор правілаў. Сучасная нармалізацыя / рэд. Зміцер Саўка. — Вільня, 2005. — 160 с.