Веліста (сяло)
| Сяло | |
| Веліста | |
|---|---|
| 55°39′11″ пн. ш. 32°12′46″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Суб’ект федэрацыі | Смаленская вобласць |
| Муніцыпальны раён | Духаўшчынскі раён |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | 48144 |
| Паштовы індэкс | 216238 |
| Код АКАТП | 66216816011 |
| Паказаць/схаваць карты | |
Веліста[1] (руск.: Велисто) — сяло ў Духаўшчынскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Прачысценскага сельскага паселішча.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Назва вёскі Веліста паходзіць ад назвы возера Веліста, ля якога вёска знаходзіцца. Азёрная назва — балцкага паходжання.
Гідранімічны корань Vel- на Верхнім Падзвінні таксама ў балцкіх назвах рэк Вяліжа (> Вяліжка), ракі Веляса. Балцкія гідранімічныя адпаведнікі — літоўскія Veliuona, Velionė, Vel-upys, Vėlys, латышскія Vel-upīte, Vell-ezers[2].
У назве Веліста корань Vel- пашыраны балцкім гідранімічным пашыральнікам -st-. Ён таксама ў балцкіх назвах возера Абстэрна (Ab-ist-, -rn-), сожскай ракі Гарыста, дзесенскай ракі Судасць. Гэты пашыральнік вядомы ў літоўскім слова- і назваўтварэнні (gyv-as «жывы» — gyv-asta «жыццё»)[3]. Ён жа ў назве прытоку волжскай Вазузы ракі Лебасціна (< *Lebasta, ад літ. lebti «рабіцца вялым»), якая цячэ недалёка на ўсходзе ад возера Веліста.
Паблізу возера Веліста таксама возера Тумерта, назва якога ўтвораная ад кораня Tum- (літ. tumti «гусцець») і пашыральніка -rt-.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У гады Вялікай Айчыннай вайны сяло было пад нямецкай акупацыяй з кастрычніка 1941 года, вызвалена ў 1943 годзе.[4]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ГКНП 13-012-2011 «Тэхнічная інструкцыя па перадачы найменняў геаграфічных аб’ектаў з рускай мовы на беларускую мову»
- ↑ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 370.
- ↑ P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 366—374.
- ↑ Вызваленне Смаленшчыны./Энцыклапедыя Смаленскай вобласці Архівавана 27 жніўня 2016.