Венгерская нацыянальная галерэя
Выгляд
| Венгерская нацыянальная галерэя | |
|---|---|
| Лагатып | |
| | |
| | |
| Заснаваны | 1957 |
| Адкрыты | 5 кастрычніка 1957 |
| Краіна | |
| Месцазнаходжанне | |
| Адрас | Szent György tér 2. |
|
mng.hu (венг.) en.mng.hu (англ.) |
|
Венгерская нацыянальная галерэя (венг.: Magyar Nemzeti Galéria) — адзін з вядучых мастацкіх музеяў Венгрыі, уладальнік шырокай калекцыі венгерскага мастацтва ад Сярэднявечча да XX стагоддзя. У экспазіцыі галерэі сабраны работы выключна венгерскіх мастакоў або створаныя на тэрыторыі Венгрыі. Галерэя размяшчаецца ў Каралеўскім палацы ў Будайскай крэпасці. Музей заснаваны ў 1957 годзе і увабраў у сябе частку калекцыі Музея выяўленчых мастацтваў, а таксама гарадскіх музеяў і прыватных калекцый. Да 1975 года гэта мастацкая калекцыя дэманстравалася ў Палацы правасуддзя на плошчы Лаёша Кошута, дзе ў цяперашні час размясціўся Этнаграфічны музей.