Вендская дзяржава
Выгляд
Ве́ндская дзяржа́ва — сярэдневяковая дзяржава палабскіх славян (бодрычаў, люцічаў, памаран) у 1040-я г. — 1-й трэці 12 ст.
Уключала землі на ўзбярэжжы Балтыйскага мора, паміж вусцямі рэк Лаба (Эльба) і Одра (Одэр). Цяпер тэрыторыя ФРГ.
Заснавальнік — бодрыцкі князь Готшалк (1044—66). Ён і яго пераемнік князь Круты (1066—93), каб процістаяць германска-каталіцкай экспансіі, намагаліся стварыць незалежную славянскую царкву. Пры Крутым дзяржава пашырылася да Паўночнага мора. Сын Готшалка князь (у дакументах «кароль») Генрых (правіў з 1093) вярнуў у краіну нямецкіх епіскапаў, што выклікала хваляванні.
Канчаткова Вендская дзяржава распалася каля 1129.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вендская дзяржава // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 79. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).