Вендэльскі перыяд

Вендэльскі перыяд у гісторыі Швецыі (550—793) — завяршальны перыяд германскага жалезнага веку (або, у цэлым, эпохі вялікага перасялення народаў).
У Скандынавіі ўсё яшчэ захоўвалася традыцыйная патрыярхальная структура германскага грамадства. Цэнтрам рэлігійнага і палітычнага жыцця была, верагодна, Старая Упсала ва Упландзе (цэнтральна-ўсходняя частка Швецыі), дзе знаходзіліся свяшчэнныя гаі і каралеўскія курганы .
Падтрымліваліся актыўныя кантакты з Цэнтральнай Еўропай. Скандынавы працягвалі экспартаваць футра і рабоў. Наўзамен яны набывалі прадметы мастацтва і новыя тэхналогіі, такія, як стрэмя.
Знаходкі ў Вендэлі і Вальсгердзе паказваюць, што Упланд у той час быў важнай тэрыторыяй, якая адпавядала Каралеўству свеяў, апісанаму ў сагах. Часткова багацце каралеўства было дасягнута за кошт кантролю над раёнамі горнай здабычы і вытворчасцю жалеза. Свейскія каралі мелі ўзброеныя дарагой зброяй войскі, у тым ліку конніцу. Археолагамі выяўлены грабніцы конных воінаў гэтага перыяду, у якія былі ўкладзены страмёны, упрыгожванні для сёдлаў з пазалочанай бронзы з інкрустацыяй.
Коні згадваюцца ў працах гоцкага гісторыка VI стагоддзя Іардана, які пісаў, што ў свеяў былі лепшыя коні, калі не лічыць цюрынгаў. Гэтыя воіны таксама згадваюцца ў пазнейшых сагах, дзе апісваецца кароль Адыльс, які заўсёды ваяваў конна (як супраць Онелы , так і Хрольфа Кракі). Сноры Стурлусан пісаў, што ў Адыльса былі лепшыя коні свайго часу.
Папулярнасцю карысталіся гульні, як паказваюць знаходкі таўлеяў, у тым ліку пешак і ігральных кубікаў.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вендэльскі перыяд
- A discussion presented at the website of Historiska muséet Архівавана 16 ліпеня 2012.
- А. А. Хлевов. Предвестники викингов. Северная Европа в I—VIII веках