Вендэлін Бёхайм

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вендэлін Бёхайм
Дата нараджэння 17 верасня 1832(1832-09-17)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 лістапада 1900(1900-11-01)[1] (68 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці ваенны гісторык, выкладчык універсітэта, weapon historian
Месца працы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вендэлін Бёхайм (ням.: Wendelin Boeheim; 1832, горад Вінер-Нойштат, Аўстрыя — 1900, Вена) — аўстрыйскі вайсковы дзеяч і гісторык-збраязнавец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Даглядальнік імператарскага збору зброі ў Вене (з 1878), стваральнік і першы дырэктар Венскага мастацка-гістарычнага музею (заснаванага на базе збору). Рэдактар аўтарытэтнага ў тагачаснай Еўропе «Часопісу гістарычнага збраязнаўства» (з 1897). Аўтар прац па ваеннай тэхніцы і музейным рэчазнаўстве, у тым ліку энцыклапедычнага «Даведніка па ўзбраенні» (Handbuch der Waffenkunde, 1890), іншых кніг і артыкулаў па старажытным узбраенні, мастацкіх рамёствах, майстрах збройніцтва. Апублікаваў рад гістарычных дакументаў з архіваў Вінер-Нойштата і Венскай палацавай бібліятэкі.

Адзначаецца [5] дакладнасць і падрабязнасць аналізу ў творчасці Бёхайма, якая адбывалася ў перыяд імклівага накаплення, рэгістрацыі і асэнсавання крыніц, звязаных са стварэннем навукі аб гісторыі зброі.

Атрымаў ваенную адукацыю ў Акадэміі Марыі-Тэрэзы, удзельнічаў у аўстра-італа-французскай (1859) і аўстра-прускай (1866). Капітан у адстаўцы (з 1875).

«Даведнік па ўзбраенні»[правіць | правіць зыходнік]

Праца была выдадзена ў Лейпцыгу (1890) і стала класічнай яшчэ пры жыцці аўтара.[5] Эвалюцыя амаль усіх відаў наступальнага і засцерагальнага ўзбраення на працягу 4—18 ст. выкладзена ў сістэматычным парадку; выклад аснаваны на матэрыяле з Аўстрыі, Германіі, Францыі, Іспаніі, Італіі, Венгрыі і іншых краін Заходняй і Цэнтральнай Еўропы. Улічаныя некаторыя матэрыялы з Усходняй Еўропы. Закранаюцца звесткі аб каўказскай, турэцкай, персідскай, кітайскай і японскай зброі. Ёсць рэчазнаўчы матэрыял.[5]

Важнай адметнасцю працы было апісанне збройнай справы ў сярэднявечнай Еўропе як наднацыянальнай, у процівагу распаўсюджанаму падыходу, у якім перабольшваюцца тагачасныя нацыянальныя асаблівасці.[5]

Праца не закранала агульных заканамернасцяў ваеннай справы і прычын тэхнічнага прагрэсу ў ёй. Аднак нават частковыя назіранні Бёхайма былі ўспрынятыя збраязнаўчай супольнасцю як аўтарытэтныя, і вызначылі шмат кірункаў пазнейшых даследаванняў.[5]

Некаторыя меркаванні і тлумачэнні Бёхайма пацвердзіліся толькі часткова (напрыклад, роля ўплыву Усходу ў час крыжовых паходаў) і нават былі абвергнутыя (пра вынаходніцтва агнястрэльнай зброі на Усходзе, пра існаванне даспеху з нашытымі кольцамі[5]), а здабыткі археалогіі 20 ст. паправілі ці змянілі некаторыя з яго перыядызацый (напр., шпораў з зоркамі, ужывання пісталетаў, арбалетных крукоў).[5]

Зноскі

  1. а б Wendelin Böheim // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  2. Wendelin Böheim // Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. SavoyB: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088doi:10.1515/AKL
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  5. а б в г д е ё Кірпічнікаў. Аб кнізе і яе аўтары…

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]