Венералогія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Венералогія — галіна медыцыны, якая вывучае інфекцыйныя хваробы, якія перадаюцца ў асноўным палавым шляхам, венерычныя хваробы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У асобную дысцыпліну з агульнай медыцыны венералогія вылучылася ў канцы 15 стагоддзя, Калі ў Еўропе пачалася пандэмія сіфілісу. Працяглы час сіфіліс і ганарэя лічыліся адным захворваннем, што тлумачыцца недастатковасцю ведаў пра узбуджальнікаў сіфілісу і ганарэі і памылкай англійскага навукоўца канца 18 ст. Дж. Хантэра, які прышчапіў сабе гной ад хворага ганарэяй, які пакутаваў, верагодна, адначасова і ад сіфілісу; на месцы прышчэпкі ўтварылася першасная сіфілома. У 1-й палове 19 ст. сфармавалася французская школа венеролагаў, заснавальнікам якой стаў французскі ўрач Ф. Рыкор. У 1838 годзе для доказу адрознення гэтых хвароб Рыкор правёў доследы на людзях, штучна заразіўшы 600 чалавек сіфілісам і 800 ганарэяй. Пры гэтым Рыкор дапусціў шэраг грубых памылак, сцвярджаючы, напрыклад, што другасныя праявы сіфілісу не заразлівыя, аб'яднаў шанкр мяккі і цвёрды шанкр у адно захворванне. У 1879 заснавальнік брэслаўскай школы венеролагаў А. Нейсер адкрыў ўзбуджальніка ганарэі - ганокок, канчаткова абгрунтаваў самастойнасць гэтага захворвання.