Венера Каліпіга

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Венера Каліпіга. 50-я да н.э.
Матэрыял мармур
Нацыянальны археалагічны музей, Неапаль
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Венера Каліпіга (грэч. καλλίπυγη — якая мае прыгожы зад) — назва адной з антычных мармуровых статуй Венеры, якая знойдзена ў Залатым Доме Нерона і перайшла са збору герцагаў Фарнезэ ў Нацыянальны археалагічны музей Неапаля, у якім яна захоўваецца і да цяперашняга часу.

Венера Каліпіга

Археолагі бачаць у ёй твор новаатычнай школы. Багіня выяўлена ў ёй апранутай у доўгую туніку, падол якой яна з грацыёзным рухам падабрала ўверх і правай рукой прытрымвае ля сваіх грудзей, а левай падняла ва ўзровень з галавой, такім чынам, што ўся ніжняя частка яе тулава і ногі прадстаўляюцца зусім аголенымі. Паводле сведчання Афінея, гэта статуя — перайманне статуі, які знаходзілася ў Сіракузах і прысвечана Венеры нейкай маладой жанчынай, якая перасягнула на спаборніцтве прыгажосці сваю сястру.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Francis Haskell and Nicholas Penny, 1984. Taste and the Antique Cat. 86.
  • Dericksen Brinkerhoff, review of Aphrodite Kallipygos by Gosta Saflund and Peter M. Fraser — American Journal of Archaeology, Vol. 69, No. 1 (Jan., 1965), pp. 78-79.
  • Laurentino García y García, Luciana Jacobelli, Louis Barré, 2001. Museo Segreto. With a Facsimile edition of Herculanum et Pompéi. Recueil général des peintures, bronzes, mosaïques… (1877). (Pompei: Marius Edizioni) Eric M. Moormann, On-line Bryn Mawr Classical Review 20.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]