Венера ў футры (фільм, 2013)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Венера ў футрыM:
фр.: La Vénus à la fourrure
Постар фільма
Жанр драматычны фільм[3][4][…], эратычны фільм[d] і экранізацыя літаратурнага твору[d]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Працягласць 96 ± 1 хв.
Краіна
Мова французская
Год 25 мая 2013[1] і 21 лістапада 2013[2]
IMDb ID 2406252

«Венера ў футры» (фр.: La Vénus à la fourrure) — эратычная драма 2013 года рэжысёра Рамана Паланскага, дваццаты поўнаметражны мастацкі фільм рэжысёра. Фільм з’яўляецца экранізацыяй аднайменнай п’есы[en] амерыканскага драматурга Дэвіда Айвза[en], сцэнарый напісалі Дэвід Айвз[en] і Раман Паланскі. Галоўныя ролі выканалі Эманюэль Сенье і Мацьё Амальрык.

Прэм’ера фільма адбылася 25 мая 2013 года ў межах конкурснай праграмы 66-га Канскага кінафестывалю.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Увесь дзень Тама праводзіў праслухоўванні, выбіраючы актрысу для п’есы па знакамітым рамане Леапольда фон Захер-Мазоха «Венера ў футры[en]». Рэжысёр у роспачы, пакуль не з’яўляецца Ванда — сапраўдны згустак энергіі, разнузданая і развязная. Яна ўвасабляе сабой усё, што Тама ненавідзіць: вульгарная, шалапутная і не спыніцца ні перад чым, каб атрымаць ролю. Раптам усё, што так ненавідзіць Тама, пачынае яму падабацца — актрыса выдатна падрыхтавалася да праслухоўвання. Здзіўленне змяняецца цягай, а затым і апантанасцю гэтай жанчынай.

Акцёрскі склад[правіць | правіць зыходнік]

   Эманюэль Сенье   –   Ванда Журдэн
   Мацьё Амальрык   –   Тама Новачэк

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]