Венеты Адрыятыкі
| Венеты † | |
|---|---|
| Рассяленне венетаў | |
| Колькасць і рассяленне | |
| Рассяленне | Венета |
| Мова і культура | |
| Родная мова | венецкая мова |
| Мовы зносін | Venetic[d] |
| Рэлігія | політэізм |
| Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Венеты (лац.: Veneti) † — старажытны індаеўрапейскі народ на поўначы Адрыятыкі.
Паходжанне
[правіць | правіць зыходнік]Страбон лічыў венетаў Адрыятыкі часткай венетаў-кельтаў, аднак у яго час было прынята лічыць, што венеты — нашчадкі малаазіяцкіх энетаў[1].
Нягледзячы на тое, што ад венетаў захавалася дастаткова шмат запісаў на іх роднай мове, паходжанне гэтага народа ў наш час з'яўляецца дыскусійным. Большасць сучасных даследчыкаў адносіць іх або да ілірыйцаў, або да італікаў, або да самастойнай групы індаеўрапейцаў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Венеты з'явіліся на поўначы адрыятычнага ўзбярэжжа сучаснай Італіі ў канцы 2 тысячагоддзя да н. э., адкуль яны выціснулі больш старажытны народ эўганеі, што насяляў гэтую тэрыторыю з часоў неаліту і быў вымушаны зысці ў Альпы, дзе відавочна змяшаўся з рэтамі. У сярэдзіне 1 тысячагоддзя да н. э. частку зямель венетаў захапілі кельты. Венеты выступалі саюзнікамі рымлян у войнах з кельтамі і карфагенянамі. У I ст. да н. э. былі канчаткова далучаны да рымскай дзяржавы і пазней раманізаваны. Магчыма, што нашчадкамі венетаў з'яўляюцца фрыулы.
Тапонімы
[правіць | правіць зыходнік]Ад наймення венетаў паходзяць назвы Венета і Венецыя.
Зноскі
- ↑ Страбон, Кніга 12:III:8, III:25
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Тамара ГАБРУСЬ, СВЯТЫНІ ПАЎНОЧНАЙ ІТАЛІІ
- Andres Pääbo, THE VENETI LANGUAGE Архівавана 26 студзеня 2022.
- Osnovna dejstva o Venetih Архівавана 20 студзеня 2013.