Венецыянскае шкло
Венецыянскае шкло — мастацкія пасудзіны, пераважна выдзіманыя, часта з налепленымі дэталямі, а таксама пацеркі, люстэркі і іншыя вырабы. Вытворчасць пачалася ў канцы XIII стагоддзя ў Венецыі, дзе быў засвоены вопыт мастацкага шкларобства Сірыі і Візантыі. Чашы і кубкі XV стагоддзя з каляровага шкла з размалёўкай эмалямі мелі формы, што ішлі ад готыкі. З сярэдзіны XVI стагоддзя пашыраны стройныя, вытанчаныя па формах бакалы і вазы, каляровыя і бясколерныя, з філігранню або з кракле (узорам з тонкіх трэшчын). У XVII—XVIII стагоддзях вырабы са шкла (бясколернага, агатавага, карычневага з металічнымі блішчынкамі, мазаічнага) сталі вычварныя, дэкор — стракаты (посуд, люстры). З сярэдзіны XIX стагоддзя выпускаюцца вырабы па ўзорах XVI—XVII стагоддзяў, з 1950-х гадоў — літыя пасудзіны новых форм, пераважна простых і функцыянальна абгрунтаваных.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Венецыянскае шкло