Перайсці да зместу

Вензаўшчына

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Вензаўшчына
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 30 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1514
Аўтамабільны код
4
СААТА
4258857011
Вензаўшчына (Беларусь)
Вензаўшчына
Вензаўшчына
Вензаўшчына (Гродзенская вобласць)
Вензаўшчына
Вензаўшчына

Ве́нзаўшчына[1] (трансліт.: Vienzaŭščyna, руск.: Вензовщина) — вёска ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Першамайскага сельсавета.

Сядзібны дом

Каля Вензаўшчыны вядома два старажытныя пахаванні. Адно ў 0,1 км на захад на пад'ездзе да вёскі (XIII-XIV ст.), другое (X-XV стст.) ў 80 м на паўднёвы захад ад вёскі на ўзгорку.

Вандалін Шукевіч пісаў, што каменныя магілы тут знаходзяцца ва ўрочышчы Ганчары каля вёскі Глушні і недалёка ад ўрочышча Манастыршчына і Царкоўшчына. Глушнянскі базыльянскі кляштар знаходзіўся ва ўрочышчы Манастыршчына, а царква (верагодна пры кляштары) ў урочышчы Царкоўшчына. Старажылы згадвалі, што ў гэтых ўрочышчах, проста ў лесе, былі старыя хрысціянскія магілы з помнікамі[2].

Старажытнае насельніцтва

[правіць | правіць зыходнік]

Тып сельскіх жыхароў правабярэжнага Прынёмання аднаўляецца антраполагамі паводле пахаванняў у каменным некропалі Х-ХV ст. "Вензаўшчына"[3].

Мужчынскі тып сельскіх жыхароў ХІІІ-ХІV ст. правабярэжнага Прынёмання
Мужчынскі тып сельскіх жыхароў ХІІІ-ХІV ст. правабярэжнага Прынёмання
Жаночы тып сельскіх жыхароў ХІ ст. правабярэжнага Прынёмання
Жаночы тып сельскіх жыхароў ХІ ст. правабярэжнага Прынёмання

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. pawet.net
  3. Население  Беларуси. Альбом в лицах – взгляд в прошлое: коллективная монография. Москва: АМА-ПРЕСС, 2025. С. 154-163.