Венкатраман Рамакрышнан
Венкатраман Рамакрышнан | |
---|---|
там.: வெங்கட்ராமன் ராமகிருஷ்ணன் | |
![]() | |
Дата нараджэння | 1952 |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства | |
Маці | R. Rajalakshmi[d] |
Род дзейнасці | біёлаг, хімік, біяфізік, біяхімік, удзельнік міжнароднага форуму, малекулярны біёлаг |
Навуковая сфера | біяхімія, computational biology[d] і малекулярная біялогія[3] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
Сайт | mrc-lmb.cam.ac.uk/ribo/h… |
![]() |
Венкатраман Рамакрышнан (там.: வெங்கடராமன் ராமகிருஷ்ணன்; англ.: Venkatraman Ramakrishnan; нар. 1952, Чыдамбарам, Тамілнад, Індыя) — амерыканскі і брытанскі вучоны-біяхімік індыйскага паходжання, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 2009 года сумесна з Томасам Стэйцэм і Адай Ёнат «за даследаванні структуры і функцыі рыбасомы»[11].
Рыцар-бакалаўр з 2012 года. З 2015 па 2020 год з’яўляўся прэзідэнтам Лонданскага каралеўскага таварыства (член з 2003 года)[12], член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (2004)[13], Леапальдзіны (2010) і Амерыканскага філасофскага таварыства (2020[14]), замежны член Індыйскай нацыянальнай акадэміі навук (2009).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў горадзе Чыдамбарам, штат Тамілнад, Індыя[15] у сям’і вучоных-біяхімікаў. Ва ўзросце трох гадоў пераехаў з сям’ёй у Вадодара, штат Гуджарат, дзе яго бацькі працавалі ў мясцовым універсітэце. Адукацыю атрымаў у сярэдняй школе пры манастыры Ісуса і Марыі і затым у тым жа універсітэце, атрымаўшы ступень бакалаўра ў 1971 годзе, хоць раней беспаспяхова спрабаваў паступіць у Індыйскі інстытут тэхналогіі і хрысціянскі Медыцынскі каледж[16].
У 1971—1976 гадах працягваў навучанне ў ЗША, атрымаў ступень доктара філасофіі па фізіцы ва Універсітэце Агая[17][18], а затым яшчэ два гады вывучаў біялогію ў Каліфарнійскім універсітэце ў Сан-Дыега[19].
З рыбасомамі пачаў працаваць у якасці пастдоку Пітэра Мура ў Ельскім універсітэце[20]. Пасля заканчэння стажыроўкі не змог знайсці працу ў штаце прыкладна 50 амерыканскіх універсітэтаў, куды падаваў заявы[16], і паступіў у штат Брукхейвенскай нацыянальнай лабараторыі, дзе працягваў вывучаць рыбасомы ў 1983—1995 гадах. У 1995 годзе атрымаў месца прафесара біяхіміі ва Універсітэце Юты, а з 1999 года працуе ў лабараторыі малекулярнай біялогіі ў Кембрыджскім універсітэце, дзе раней пабываў з рабочым візітам у 1991—1992 гадах.
Член Еўрапейскай арганізацыі малекульнай біялогіі з 2002 года.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Стыпендыя Гуггенхайма (1991)[21]
- Louis-Jeantet Prize for Medicine (2007)
- Datta Lectureship and Medal , Федэрацыя еўрапейскіх біяхімічных таварыстваў (2007)
- Heatley Medal Біяхімічнага таварыства Вялікабрытаніі (2008)
- Нобелеўская прэмія па хіміі (2009)
- Падме Вібхушан (2010)
- Лекцыя імя Бернала, Біркбек-каледж (2015)
- Golden Plate Award , Academy of Achievement (2017)
Зноскі
- ↑ 2 Americans, Israeli share Nobel Prize in chemistry // Los Angeles Times — LA: 2009. — ISSN 0458-3035; 2165-1736
- ↑ Cambridge scientist scoops Nobel Prize for Chemistry // The Daily Telegraph / C. Evans — London, Thailand: 2009. — ed. size: 622719 — ISSN 0307-1235; 0307-269X; 1477-3805
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ а б MSU diary with sadhus as inventors brings disrepute to India: Ex-student, Nobel Laureate // The Indian Express — 2017. Праверана 8 кастрычніка 2018.
- ↑ а б Nobel Prize 2017: Know where India’s Nobel laureates studied // The Indian Express — 2017. Праверана 8 кастрычніка 2018.
- ↑ Venki Ramakrishnan - mrc LABORATORY // The Salt Lake Tribune — Salt Lake City: 2009. — ISSN 0746-3502 Праверана 27 жніўня 2021.
- ↑ https://www.google.co.in/search?q=venkatraman+ramakrishnan+German+Academy+of+Sciences+Leopoldina&rlz=1C1WLXA_enIN808IN809&oq=venkatraman+ramakrishnan+German+Academy+of+Sciences+Leopoldina&aqs=chrome..69i57.8799j0j4&sourceid=chrome&ie=UTF-8 Праверана 8 кастрычніка 2018.
- ↑ https://www.financialexpress.com/world-news/indian-origin-nobel-laureate-venkatraman-ramakrishnan-calls-for-sensible-immigration-system-post-brexit/1317745/ Праверана 8 кастрычніка 2018.
- ↑ https://economictimes.indiatimes.com/news/politics-and-nation/nobel-prize-winner-venkatraman-ramakrishnan-to-deliver-lecture-in-delhi-on-january-8/articleshow/50352016.cms Праверана 8 кастрычніка 2018.
- ↑ https://economictimes.indiatimes.com/news/politics-and-nation/nobel-prize-winner-venkatraman-ramakrishnan-to-deliver-lecture-in-delhi-on-january-8/articleshow/50352016.cms
- ↑ The Nobel Prize in Chemistry 2009 (англ.). Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2012. Праверана 7 кастрычніка 2009.
- ↑ Sir Venki Ramakrishnan confirmed as President Elect of the Royal Society
- ↑ Venki Ramakrishnan (англ.)
- ↑ The American Philosophical Society Welcomes New Members for 2020
- ↑ Common root: Tamil Nadu gets its third laureate , Times of India (8 October 2009).
- ↑ а б Nobel laureate Venkat Ramakrishnan failed IIT, medical entrance tests (5 студзеня 2010).
- ↑ Venkatraman Ramakrishnan: A profile , Times of India (7 кастрычніка 2009). Праверана 7 кастрычніка 2009.
- ↑ FACTBOX: Nobel chemistry prize – Who are the winners? (7 кастрычніка 2009). Праверана 7 кастрычніка 2009.
- ↑ Profile: Dr Venkatraman Ramakrishnan , Indian Express (7 October 2009). Праверана 7 кастрычніка 2009.
- ↑ Venki Ramakrishnan Home Page(недаступная спасылка). Laboratory of Molecular Biology. Архівавана з першакрыніцы 21 красавіка 2011. Праверана 22 лістапада 2021.
- ↑ John Simon Guggenheim Foundation. Venkatraman Ramakrishnan (англ.). gf.org.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Інфармацыя з сайта Нобелеўскага камітэта (англ.)
- Петров П. Нобелевская премия по химии — 2009 // «Элементы», 14.10.2009
- Нарадзіліся ў 1952 годзе
- Нарадзіліся ў Таміл-Наду
- Выпускнікі Універсітэта Агая
- Члены Леапальдзіны
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Індыйскай нацыянальнай акадэміі навук
- Рыцары-бакалаўры
- Стыпендыяты Гугенхайма
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Прэзідэнты Каралеўскага таварыства
- Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
- Вучоныя Кембрыджскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Ельскага ўніверсітэта
- Малекулярныя біёлагі