Перайсці да зместу

Венская канвенцыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Венская Канвенцыя аб ахове азонавага слоя — шматбаковае экалагічнае пагадненне, якое было ўзгоднена на Венскай канферэнцыі 1985 і ўступіла ў сілу ў 1988.

Канвенцыя дзейнічае як платформа для міжнародных намаганняў па абароне азонавага слою. Аднак, яна не ўключае юрыдычныя абавязкі па скарачэнню выкарыстання CFC, галоўнага хімічнага рэчыва, якое выклікае знясіленне азону. Яны выкладзены ў суправаджальным Манрэальскім пратаколе.