Венскі Лес

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Венскі Лес
ням. Wienerwald
Краіна
Вышыня893 м 
Венскі Лес (Аўстрыя)
Венскі Лес
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Венскі Лес (ням.: Wienerwald) — адгор’е Усходніх Альпаў. Размешчаны ў ваколіцах Вены. Абмежаваны з аднаго боку далінай Дуная і вінаграднікамі, а з другога — курортным раёнам Бадэна і Бад-Фослаў. Вышыня да 893 метраў (гара Шопфль). Гэта выдатная прыродная зона адпачынку — цэлы лясны раён з уласнымі гарадкамі і гатэлямі, курортамі і тэрмальнымі крыніцамі.

Дубовыя і букавыя лясы — Венскі лес уключае ў сябе 1250 км² лясістай мясцовасці (ад Tullner Feld на поўначы, Traisen на западе, Golsen і Triesting на поўдні і Wiener Becken на ўсходзе). Венскі лес яшчэ называюць «зялёнымі лёгкімі» Вены. Сённяшнія флора і фаўна Венскага леса — вынік геалагічнага, кліматычнага, экалагічнага і гістарычнага развіцця, якое складваецца мільёны гадоў. Першая вядомая назва гэтай мясцовасці — кельцкае «mons Cetius» — перакладаецца як «горны лес», па-нямецку — «Bergwald». 2000 гадоў назад яе сталі называць «St. Pöltner Wald», зыходзячы з таго, што Санкт-Пёльтэн быў першай абшчынай у гэтых месцах. Потым пальма першынства перайшла да Тульна, і мясцовасць стала вядомая як «Tullner Wald». Назва ж, якой карыстаюцца цяпер, з’явілася тысячу гадоў таму. Любімае месца адпачынку жыхароў Вены.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]