Венцлаў Мікалаевіч
| Венцлаў Мікалаевіч | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
| |||||||
|
|||||||
|
|
|||||||
| Род | Агрыпы[d] | ||||||
| Дзеці | Вацлаў Агрыпа | ||||||
Венцлаў Мікалаевіч або Вацлаў Мікалаевіч (каля 1490 — не пазней за 14 лютага 1560) — пісар гаспадарскі (1535—1561), сакратар каралеўскі (зг. 1557). Дзяржаўца скірстымонскі (зг. 1557) і расейнскі (зг. 1557).
Біяграфію Венцлава Мікалаевіча даследавалі ў межах гіпотэзы яго тоеснасці з Міхалонам Літвінам, выказанай Ежы Ахманскім у пачатку 1970-х гадоў[1], як сам Ахманскі[2], так і іншыя даследчыкі, у тым ліку Марцэлінас Рочка[3] і Эдмундас Рымша[4]. Гіпотэза Ахманскага стала навуковай канцэпцыяй, практычна нікім не аспрэчана і падмацавана значнай колькасцю ўскосных доказаў.[5]
Імаверна, вучыўся ў Кракаўскай акадэміі. Ведаў «рускую», лацінскую і літоўскую мовы. Быў знаўцам права Вялікага Княства Літоўскага. Прынамсі 26 гадоў працаваў у Канцылярыі і меў дастаткова добрыя сувязі пры велікакняжацкім двары. Браў удзел у важных дыпламатычных місіях, як то пасольствы ў Маскву і ў Крым, перамовы з маскоўскімі пасламі ў Любліне ў 1554 годзе і іншае.[2]
Восенню 1557 года загадам караля праводзіў аднаўленне меж гарадскіх зямель Менска, трохмільнага абшару вызначанага прывілеем 1499 года, бо ранейшыя дакументы яго апісання і зацвярджэння згарэлі ў пажары 1547 года і шляхта пачала захопліваць гарадскія землі[6]. Акт «аб’езду» датаваны 2 кастрычніка 1557 года, але праводзіўся ён працяглы час, бо ў прэамбуле акта згадана «устава подводная» якую Венцлаў Мікалаевіч выдаў Менску 4 студзеня 1558 года[7].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Сын гаспадарскага баярына Мікалая Янавіча, які меў невялікі вотчынны маёнтак з дзвюх службаў у Мейшагальскім павеце. Венцлаў, імаверна, старэйшы сын і меў некалькіх братоў і сясцёр.[8]
У першым шлюбе быў з Кацярынай Станіславаўнай (+ да 1537), невядомага паходжання, але напэўна даволі высокага сацыяльнага і маёмаснага стану, спадчына па ёй каштавала не меней з 300 коп грошаў. У другім шлюбе з Даротай, дачкой харужага мейшагальскага Марціна Бялевіча.[8]
Меў сыноў
- (1) Вацлава Агрыпу[8]
- (2) Венцлава[8]
- (3) Яна[8]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Ochmański J. Michalon Litwin i jego traktat o zwyczajach tatarów, litwinów i moskwicinów z polowy XVI w. // Kwartalnik Historyczny. 1976. № 4. — S. 765—783;
- ↑ а б Охманьский 1979.
- ↑ Ročka М. Mykolas Lietuvis. Vilnius, 1988.
- ↑ Rimša E. Venclovas Agripa ir jo gimine (1: Kilme ir pirmtakai; 2: Agripu gimine) // Lietuvos TSR Mokslu Akademijos darbai. Ser. 1986. N. 1. (94). P. 63—75; N. 2 (95). Р. 72—83.
- ↑ Дмитриев, Старостина, Хорошкевич 1994, с. 6-55.
- ↑ Беларускі архіў. Т. 3. № 20. С. 18—23
- ↑ Беларускі архіў. Т. 3. № 47. С. 72—75.
- ↑ а б в г д Дмитриев, Старостина, Хорошкевич 1994, с. 21.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Михалон Литвин. О нравах татар, литовцев и москвитян / Пер. В. И. Матузовой; Вступ. ст. М. В. Дмитриева, И. П. Старостиной, А. Л. Хорошкевич; Коммент. С. В. Думина, Ю. А. Мыцыка, И. П. Старостиной, М. А. Усманова, А. Л. Хорошкевич; Отв. ред. А. Л. Хорошкевич; Рец.: А. К. Леонтьев.. — М.: Изд-во Моск. ун-та, 1994. — С. 6-55. — 152 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-211-02610-1.
- Охманьский Е. Михалон Литвин и его трактат о нравах татар, литовцев и москвитян середины XVI в. // Россия, Польша и Причерноморье в XV—XVIII вв.. — М.: 1979. — С. 97-117.