Веньямін Іванавіч Кандрацьеў
Веньямін Кандрацьеў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
руск.: Вениамин Кондратьев | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Аляксандр Мікалаевіч Ткачоў[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1 верасня 1970 (53 гады) |
||||||
Імя пры нараджэнні | Веньямін Іванавіч Кандрацьеў | ||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | кандыдат юрыдычных навук | ||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Веньямі́н Іва́навіч Кандра́цьеў (руск.: Вениамин Иванович Кондратьев) — расійскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Губернатар Краснадарскага края з 22 верасня 2015 года.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 1 верасня 1970 года ў горадзе Пракоп’еўску Кемераўскай вобласці. У 1993 годзе скончыў Кубанскі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «філолаг, выкладчык рускай мовы», у 1995 годзе той жа ўніверсітэт па спецыяльнасці «юрыст».
На дзяржаўнай службе з 1994 года. Працаваў у юрыдычным аддзеле упраўлення справамі адміністрацыі Краснадарскага края з 1994 па 1995 год, з 1995 года — у прававым упраўленні адміністрацыі Краснадарскага краю. З 2001 па 2003 год — намеснік кіраўніка апарата, начальнік прававога ўпраўлення адміністрацыі Краснадарскага краю. Са жніўня 2003 года працаваў на пасадзе намесніка кіраўніка адміністрацыі Краснадарскага края па пытаннях маемасных, зямельных і прававых адносін. З 30 ліпеня 2014 года на працы ў Галоўным упраўленні федэральнай маемасці РФ Упраўлення справамі Прэзідэнта РФ. З студзеня 2015 года — начальнік Галоўнага ўпраўлення федэральнай маемасці Упраўлення справамі прэзідэнта РФ, з 12 сакавіка 2015 года — намеснік кіраўніка справамі прэзідэнта Расійскай Федэрацыі[1].
Асабістае жыцце[правіць | правіць зыходнік]
Жанаты, двое дзяцей. Свае рэлігійныя погляды вызначае як праваслаўныя[2].
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Сайт администрации Архівавана 14 жніўня 2015.
- Афіцыйная старонка Вконтакте