Веньямін Раманавіч Гантман

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Веньямін Раманавіч Гантман
Сцяг Член Сакратарыята ЦК КП(б) Беларусі
11 верасня 1928 — 23 студзеня 1932
Сцяг1-ы адказны сакратар Гомельскага акруговага камітэта КП (б) Беларусі
снежань 1926 — верасень 1928
Папярэднік пасада заснаваная
Пераемнік Пракоп Малаковіч

Нараджэнне 1891(1891)
Рэчыца Мінскай губерні
Смерць 18 верасня 1937(1937-09-18)
Партыя УКП(б) (1918)

Веньямі́н Рама́навіч Га́нтман (1891, м. Рэчыца Мінскай губерні18 верасня 1937) — савецкі партыйны дзеяч, член Сакратарыята ЦК КП(б)Б.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Да 1922 года ў РСЧА, пасля на савецкай партыйнай рабоце — адказны сакратар Рэчыцкага павятовага камітэта РКП(б) Гомельскай губерні, загадчык Гомельскім губернскім аддзелам народнай адукацыі, загадчык Агітацыйна-прапагандысцкім аддзелам Гомельскага губернскага камітэта РКП(б), загадчык Арганізацыйным аддзела Гомельскага губернскага камітэта УКП(б).

Пасля ўзбуйнення БССР у снежні 1926 годзе быў прызначаны адказным сакратаром Гомельскага акруговага камітэта КП(б) Беларусі.

З чэрвеня 1928 да 1930 года быў загадчыкам Арганізацыйна-размеркавальным аддзелам ЦК КП(б) Беларусі.

11 верасня 1928 года на пленуме Кампартыі Беларусі быў абраны членам Сакратарыята ЦК КП(б)Б. З 1930 года да 5 ліпеня 1932 года на яго былі ўскладзены таксама абавязкі загадчыка Арганізацыйна-інструктарскім аддзелам ЦК КП(б)Б.

З верасня 1932 года — 1-ы сакратар Абласнога камітэта УКП(б) Мардоўскай аўтаномнай вобласці, пасля ў распараджэнні ЦК УКП(б).

Да свайго арышту 17 верасня 1937 года працаваў кіраўніком Групы партыйнага і савецкага кантролю Днепрапятроўскай абласной кантрольнай камісіі КП(б) Украіны. Быў абвінавачаны ў прыналежнасці да контррэвалюцыйнай арганізацыі і расстраляны на наступны дзень[1].

Рэабілітаваны 22 верасня 1956 года.

Член бюро ЦК КП(б)Б (1928—1932).

Зноскі

  1. ГАНТМАН Веніамін Романович (укр.). «Національний банк даних жертв політичних репресій радянської доби в Україні» (11 кастрычніка 2013).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]