Венядзікт Васілевіч Ерафееў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Венядзікт Ерафееў
Венедикт Ерофеев
Могила писателя Венедикта Ерофеева.JPG
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 24 кастрычніка 1938(1938-10-24)[1]
Месца нараджэння: пасёлак Ніва-3 Кандалакшынскі гарадскі савет Мурманскай вобласці, РСФСР, СССР
Дата смерці: 11 мая 1990(1990-05-11)[2][1][3] (51 год)
Месца смерці: Масква
Пахаванне:
Грамадзянства:
Альма-матар:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: празаік
Кірунак: постмадэрнізм
Валодае мовамі: руская[1]
Мова твораў: руская
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Венядзікт Васілевіч Ерафееў (24 кастрычніка 1938, Ніва-2, Мурманская вобласць, РСФСР, СССР — 11 мая 1990, Масква) — рускі пісьменнік. Вядомы як аўтар паэмы ў прозе «Масква — Петушкі», перастворанай па-беларуску Сяргеем Балахонавым[4].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Школу скончыў з залатым медалём, паступіў на філалагічны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Праз паўтары гады яго выключылі. З сакавіка 1957 Ерафееў амаль дваццаць гадоў жыў без прапіскі. Тройчы спрабаваў атрымаць дыплом у розных педагагічных інстытутах — Арэхава-Зуеўскім (1959—1960), Уладзімірскім (1961—1962) і Каломенскім (1962—1963), але паўсюль яго выганялі. Падчас навучання ва Уладзімірскім інстытуце пазнаёміўся са сваёй першай жонкай Валянцінай Сімаковай, якая у 1966 годзе нарадзіла яму сына.

Зімой 1970 года напісаў паэму ў прозе «Масква — Петушкі». Тэкст хутка распаўсюдзіўся самвыдатам па ўсім Савецкім Саюзе і быў вывезены за мяжу. Упершыню паэма была надрукаваная ў ізраільскім альманаху «Амі» ў 1973 г. На радзіме на рускай мове першая публікацыя ў скарочаным выглядзе выйшла ў рамках антыалкагольнай кампаніі ў часопісе «Цвярозасць і культура» (1988—1989), а поўнасцю без цэнзуры была надрукаваная толькі ў 1995 г.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118881264 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 28 красавіка 2014.
  3. Wenedikt Jerofejew // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Венядзікт Ерафееў — Прайдзісвет.org