Веніямін Аркадзевіч Космач

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Веніямін Аркадзевіч Космач (нар. 1 кастрычніка 1959, вёска Талуі, Маладзечанскі раён, Мінская вобласць) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1995), прафесар (1998). Член-карэспандэнт Беларускай акадэміі адукацыі (1999).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Гісторыя», 1982; аспірантура, спецыяльнасць «Усеагульная гісторыя», 1985), Інстытут усеагульнай гісторыі РАН (дактарантура 1995).

Навуковыя інтарэсы: гісторыя Германіі новага і найноўшага часу; гісторыя дзяржавы і права замежных краін; тэорыя і гісторыя культуры; гісторыя і культура Беларусі і Віцебска; гісторыя навукі і адукацыі; краіназнаўства і краязнаўства; гісторыя рэлігій.

Працаваў Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце у 1985—1998 гадах, Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П. М. Машэрава (жнівень 1998—2009, гістарычны факультэт, кафедра ўсеагульнай гісторыі і сусветнай культуры, загадчык кафедры, у 2001—2009 г. — дэкан факультэта).


Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Прэмія і дыпломам спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў (2002);
  • Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь;
  • Грамата Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Філарэта (2005).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]