Веніямін (Тупека)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мітрапаліт Веніямін
Мітрапаліт Веніямін
39-ы Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі
з 25 жніўня 2020
Інтранізацыя 6 верасня 2020
Царква Беларуская Праваслаўная Царква
Папярэднік Павел (Панамароў)
3-і Епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі
з 23 кастрычніка 2014
Царква Беларуская Праваслаўная Царква
Папярэднік Веніямін (Тупека)
2-і Епіскап Барысаўскі, вікарый Мінскай епархіі
21 сакавіка 2010 — 23 кастрычніка 2014
Царква Беларуская Праваслаўная Царква
Папярэднік Іаан (Хама)
Пераемнік Веніямін (Тупека)

Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат багаслоўя[d]
Прафесія мітрапаліт, багаслоў
Імя пры нараджэнні Віталь Іванавіч Тупека
Нараджэнне 16 верасня 1968(1968-09-16) (52 гады)
Прыняцце свяшчэннага сану 9 студзеня 1995
Прыняцце манаства 16 снежня 1994
Епіскапская хіратонія 21 сакавіка 2010

Узнагароды
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Мітрапаліт Веніямі́н (свецкае імя — Віта́ль Іва́навіч Тупе́ка; нар. 16 верасня 1968, г. Лунінец, Брэсцкая вобласць, БССР) — беларускі праваслаўны дзеяч. Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі з 25 жніўня 2020 года. Епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі (з 2010). Кандыдат багаслоўя (1999).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Адукацыя. Пачатак служэння[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 16 верасня 1968 года ў Лунінцы. Бацька, Іван Тупека, працаваў у праваахоўных органах[1]. Пасля заканчэння сярэдняй школы № 1 горада Лунінца ў 1985 годзе паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на факультэт радыёфізікі і электронікі. У 1987—1989 гадах праходзіў вайсковую службу ва Узброеных Сілах. Потым працягнуў вучобу ў ВНУ, i ў чэрвені 1992 года атрымаў дыплом па спецыяльнасці «інжынер-радыёфізік»[2].

У жніўні 1992 года паступіў на першы курс Мінскай духоўнай семінарыі. Пасля трэцяга курса семінарыі ў 1994 годзе падаў прашэнне і быў прыняты ў лік браціі Жыровіцкага Свята-Успенскага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра[2].

16 снежня 1994 года ў Свята-Успенскім саборы намеснікам манастыра архімандрытам Гурыем (цяпер — архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі) па благаславенні мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі, пастрыжаны ў манаства з імем Веніямін у гонар свяшчэннамучаніка Веніяміна[d], мітрапаліта Петраградскага і Гдоўскага.

9 студзеня 1995 года мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт у часе літургіі ў Свята-Успенскім саборы Жыровіцкага манастыра пасвяціў Веніяміна ў іерадыякана, а 13 лютага 1995 года — у іераманаха.

20 чэрвеня 1996 года прызначаны на пасаду скарбніка манастыра. У тым жа годзе па заканчэнні Мінскай духоўнай семінарыі са ступенню бакалаўра багаслоўя паступіў на першы курс Мінскай духоўнай акадэміі і быў прызначаны на пасаду выкладчыка Мінскай духоўнай семінарыі.

У 1999 годзе скончыў навучанне ў духоўнай акадэміі з вучонай ступенню «кандыдат багаслоўя». 14 снежня 1999 года быў узведзены ў сан ігумена.

12 студзеня 2005 года прызначаны на пасаду благачыннага Жыровіцкага манастыра. 20 мая 2006 года ўзведзены ў сан архімандрыта.

У складзе дэлегацыі Мінскай епархіі прымаў удзел у Памесным саборы Рускай праваслаўнай царквы 27—29 студзеня 2009 года.

1 ліпеня 2009 года вызвалены ад пасады благачыннага Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра і прызначаны на пасаду намесніка Лядзенскага Свята-Благавешчанскага манастыра ў Мінскай епархіі.

Архірэйства[правіць | правіць зыходнік]

5 сакавіка 2010 года па рашэнні Свяшчэннага сінода Рускай праваслаўнай царквы прызначаны вікарыем Мінскай епархіі з тытулам «Барысаўскі»[3]. 20 сакавіка 2010 года ў крыжовым храме рэзідэнцыі Патрыярха[d] ў маскоўскім Данілавым манастыры Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл здзейсніў чын нарачэння архімандрыта Веніяміна ў епіскапа Барысаўскага, вікарыя Мінскай епархіі. На наступны дзень Патрыярх Кірыл узначаліў у кафедральным саборным Храме Хрыста Спасіцеля хіратонію архімандрыта Веніяміна ў епіскапа Барысаўскага, вікарыя Мінскай епархіі. На пасвячэнні прысутнічалі 4 мітрапаліты і 8 архірэяў[4].

Рашэннем Сінода Беларускай праваслаўнай царквы ад 4 чэрвеня 2010 года прызначаны старшынёй Выдавецкага савета Беларускай праваслаўнай царквы.

У чэрвені 2011 года скончыў двухгадовы курс павышэння кваліфікацыі ў Агульнацаркоўнай аспірантуры і дактарантуры імя святых роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія[d][5].

26 чэрвеня 2014 года рашэннем Сінода БПЦ прызначаны старшынёй новаўтворанага Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі і намеснікам старшыні Царкоўнага суда Беларускай праваслаўнай царквы. 23 кастрычніка 2014 года ў сувязі з утварэннем самастойнай Барысаўскай епархіі атрымаў тытул «епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі»[6]. 19 лістапада 2014 года ўвайшоў у склад Сінода Беларускай праваслаўнай царквы з правам голаса[7].

Згодна з рашэннем Сінода Беларускай праваслаўнай царквы ад 3 чэрвеня 2015 года, быў вызвалены ад пасады намесніка Лядзенскага мужчынскага манастыра і старшыні Выдавецкага савета Беларускай праваслаўнай царквы, а таксама выведзены са складу Царкоўнага суда ў сувязі з занятасцю на агульнацаркоўных паслушаннях[8].

30 студзеня 2017 года епіскап Веніямін увайшоў у склад камісіі па багаслоўю і багаслоўскай адукацыі Міжсаборнай канцылярыі Рускай праваслаўнай царквы[d][9].

Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

25 жніўня 2020 года на пасяджэнні Свяшчэннага сінода Рускай праваслаўнай царквы было прынята прашэнне мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла аб вызваленні ад пасады Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі. На гэтую пасаду быў прызначаны епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі Веніямін з захаваннем за ім часовага кіравання Барысаўскай епархіяй[10]. Ён стаў першым беларусам, які ўзначаліў Беларускі экзархат[2]. 6 верасня 2020 года быў узведзены ў сан мітрапаліта[11].

У верасні 2020 года выказаўся супраць магчымасці прадастаўлення аўтакефаліі Беларускай праваслаўнай царкве і падтрымаў выкарыстанне беларускай мовы ў богаслужэннях пры ўмове, што «гэта не павінна стварацца штучна і па нейкіх іншых меркаваннях». Па словах мітрапаліта, «на царкоўнаславянскай мове лягчэй маліцца, больш ўзнёслыя думкі, перажыванні»[12].

29 верасня 2020 года ўзначаліў сваё першае на пасадзе Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі пасяджэнне Сінода Беларускай праваслаўнай царквы[13].

Ацэнкі[правіць | правіць зыходнік]

Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл патлумачыў, чаму прызначыў мітрапаліта Веніяміна кіраўніком Беларускай праваслаўнай царквы:[11]

" ...Сёння на чале беларускай царквы павінен быць чалавек, які нарадзіўся ў Беларусі, які ведае беларускую мову, выхаваны ў беларускім асяроддзі. Каб нават тыя, хто імкнецца ўбачыць у нашай Царкве нешта іншароднае ў адносінах да Беларусі, беларускай культуры, беларускага жыцця, бачылі ў Прадстаяцелі Беларускай Царквы, на чале Экзархата плоць ад плоці, косць ад косці свайго народа. "

Расійскі багаслоў і публіцыст Андрэй Кураеў станоўча выказаўся пра абранне епіскапа Веніяміна новым мітрапалітам Беларускай праваслаўнай царквы[14]:

" Я вас віншую: упершыню за доўгія-доўгія гады мітрапалітам Беларусі стаў ураджэнец вашай краіны, а не вараг. Гэта ўжо цудоўна. Па-другое, гэта самы інтэлігентны з усіх вашых епіскапаў. "

Беларускі праваслаўны святар Аляксандр Шрамко ахарактарызаваў мітрапаліта Веніяміна як вельмі кансерватыўнага і вельмі малітоўнага чалавека. На яго думку, «такі чалавек будзе хутчэй выконваць чыесьці загады, чым той жа мітрапаліт Павел, які не заўсёды слухаўся таго, што яму сказалі»[15].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Дзяржаўныя[правіць | правіць зыходнік]

  • Прэмія Мінскага аблвыканкама «Чалавек года Міншчыны» (2014)[16].
  • Прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (2015)[17].
  • Знак Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь «За садзейнічанне»[2] (2018).

Царкоўныя[правіць | правіць зыходнік]

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар шэрагу публікацый, дакладаў на навуковых канферэнцыях. 20 мая 2010 года выступіў з прамовай перад Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам і архірэямі з нагоды нарачэння ў епіскапа Барысаўскага, вікарыя Мінскай епархіі[19].

Кнігі[правіць | правіць зыходнік]

  • Борисовская епархия: прошлое и настоящее // [протоиерей Дионисий Снытко и др.]; под общ. ред. епископа Борисовского и Марьиногорского Вениамина. — Минск: Четыре четверти, 2019. — 413 с.: ил. — 300 ас. ISBN 978-985-581-277-8.
  • Православная жизнь на Борисовщине: история и современность // [сост. А. Ф. Медельцов]; под общ. ред. епископа Борисовского и Марьиногорского Вениамина. — Минск: Четыре четверти, 2015. — 385 с.: ил. — 1200 ас. ISBN 978-985-7103-29-4.
  • Я готов… Жизнь и подвиг священномученика протоиерея Иоанна Восторгова // епископ Вениамин (Тупеко). — Минск: «Четыре четверти», 2018. — 182, [3] с.: ил. — 800 ас. ISBN 978-985-581-230-3[20].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Аляксандр Каўко. Уладыкі благаславілі лунінчан (бел.) . Лунінец Online (2014-20-01). Праверана 26 жніўня 2020.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 Аскет, інжынер-радыёфізік, мае знак МУС. Што вядома пра новага кіраўніка БПЦ (бел.) . Наша ніва (25 жніўня 2020). Праверана 26 жніўня 2020.
  3. Журналы заседания Священного Синода от 5 марта 2010 года. Журнал № 10 (руск.) . Официальный сайт Московского Патриархата (5 сакавіка 2010). Праверана 26 жніўня 2020.
  4. В неделю 5-ю Великого поста и день памяти прп. Марии Египетской Святейший Патриарх Кирилл совершил Литургию св. Василия Великого в Храме Христа Спасителя (руск.) . Официальный сайт Московского Патриархата (21 сакавіка 2010). Праверана 26 жніўня 2020.
  5. Митрополит Волоколамский Иларион вручил дипломы и свидетельства выпускникам программы повышения квалификации Общецерковной аспирантуры и докторантуры (руск.) . Официальный сайт Московского Патриархата (30 чэрвеня 2011). Праверана 26 жніўня 2020.
  6. Журналы заседания Священного Синода от 23 октября 2014 года. Журналы № 14, 15, 18 (руск.) . Официальный сайт Московского Патриархата (13 ліпеня 2015). Праверана 26 жніўня 2020.
  7. Журналы заседания Синода Белорусского экзархата от 19 ноября 2014 года. Журнал № 55 (бел.) . Афіцыйны партал Беларускай Праваслаўнай Царквы (25 снежня 2014). Праверана 26 жніўня 2020.
  8. Журналы заседания Синода Белорусского экзархата от 3 июня 2015 года. Журнал № 55 (бел.) . Афіцыйны партал Беларускай Праваслаўнай Царквы (25 снежня 2014). Праверана 26 жніўня 2020.
  9. Состав Межсоборного присутствия на 2014—2018 годы по комиссиям (от 30.01.17) (руск.) . Официальный сайт Московского Патриархата (1 лютага 2017). Праверана 26 жніўня 2020.
  10. Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі прызначаны епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі Веніямін (бел.) . Афіцыйны партал Беларускай Праваслаўнай Царквы (25 жніўня 2020). Праверана 26 жніўня 2020.
  11. 11,0 11,1 Патрыярх Кірыл: На чале БПЦ павінен быць чалавек, які нарадзіўся ў Беларусі і які ведае беларускую мову (бел.) . Наша ніва (7 верасня 2020). Праверана 11 верасня 2020.
  12. Лариса Коршун. Митрополит Минский и Заславский, Патриарший Экзарх всея Беларуси Вениамин дал первое большое интервью порталу МЛЫН.BY после возведения в сан (руск.) . Сайт Борисовской епархии (14 верасня 2020). Праверана 2 кастрычніка 2020.
  13. Адбылося чарговае пасяджэнне Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы (бел.) . Афіцыйны партал Беларускай Праваслаўнай Царквы (29 верасня 2020). Праверана 2 кастрычніка 2020.
  14. Дыякан Кураеў: Я вас віншую, нарэшце мітрапалітам Беларусі стаў не вараг. І самы інтэлігентны з вашых епіскапаў (бел.) . Наша ніва (25 жніўня 2020). Праверана 26 жніўня 2020.
  15. Шрамко: Прызначэнне Веніяміна — гэта перамога Лукашэнкі (бел.) . Наша ніва (25 жніўня 2020). Праверана 26 жніўня 2020.
  16. Премия «Человек года Минщины» вручена 20 представителям региона (руск.) . БелТА (23 мая 2014). Праверана 26 жніўня 2020.
  17. [https://pravo.by/upload/docs/op/P31500527_1451595600.pdf Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 30 снежня 2015 г. № 527 аб прысуджэнні прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне»] (бел.) . Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (1 студзеня 2016). Праверана 26 жніўня 2020.
  18. Кирилл, Патриарх Московский и Всея Руси. Патриаршее поздравление епископу Борисовскому Вениамину с 50-летием со дня рождения (руск.) . Официальный сайт Московского Патриархата (16 верасня 2018). Праверана 26 жніўня 2020.
  19. Слово архимандрита Вениамина (Тупеко) при наречении во епископа Борисовского, викария Минской епархии (руск.) . Официальный сайт Московского патриархата (20 сакавіка 2010). Праверана 27 жніўня 2020.
  20. Петкевич С., Климкович А. Состоялась презентация книги епископа Борисовского и Марьиногорского Вениамина «Я готов… Жизнь и подвиг священномученика протоиерея Иоанна Восторгова» (руск.) . Борисовская епархия (24 верасня 2018). Праверана 26 жніўня 2020.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]