Вераб’і (возера)
Вераб'і | |
---|---|
| |
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 1,12 км |
Шырыня | 0,57 км |
Плошча | 0,46 км² |
Аб’ём | 0,94 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 2,9 км |
Найбольшая глыбіня | 3,1 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 8,2 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вераб'і — возера ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца за 33 км на паўночны ўсход ад горада Астравец каля вёскі Вераб'і. Належыць да Сарачанскай групы азёр, самае паўднёвае з гэтай групы.
Возера знаходзіцца ў басейне ракі Страча. Плошча Вераб'ёў складае 0,46 км². Найбольшая глыбіня возера — 3,1 м. Даўжыня возера — 1,12 км, найбольшая шырыня — 0,57 км. Даўжыня берагавой лініі — 2,9 км. Аб'ём вады ў возеры складае 0,94 млн м³, плошча вадазбору возера — 8,2 км².
Схілы катлавіны возреа маюць вышыню 12—13 м, на поўдні вышыня схілаў складае да 5 м. Схілы пераважна разараныя, на поўдні знаходзяцца пад лесам. Берагі возера нізкія, на паўднёвым усходзе і захадзе — сплавінныя. На поўначы берагі зліваюцца з схіламі.
Дно вадаёма плоскае, на мелкаводдзі пясчанае, глыбей — высланае сапрапелем. Зарастае 35% плошчы паверхні возера. Паласа прыбярэжнай расліннасці пашыраная да глыбіні 1,8—2 м і мае шырыню 15—20 м.
Па паўднёвым захадзе ў возера ўпадае ручай з возера Гульбеза. Па паўднёвым усходзе з Вераб'ёў выцякае ручай у раку Страча.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.