Верамейскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Верамейскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Чэрыкаўскі раён
Уключае 20 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Верамейкі
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 608
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт

Вераме́йскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Верамейкі.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Верамейскі (Верамееўскі) сельсавет у складзе Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чэрыкаўскім раёне БССР, з 5 снежня 1931 года ў Чавускім раёне, з 20 студзеня 1932 года ў Чэрыкаўскім раёне, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Каменкаўскага сельсавета[1]. З 16 верасня 1959 года ў складзе Крычаўскага раёна. 24 чэрвеня 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Лабанаўскага сельсавета[2]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Чавускага раёна, з 6 студзеня 1965 года — Крычаўскага раёна. 4 чэрвеня 1965 года з часткі сельсавета ўтвораны зноў Лабанаўскі сельсавет (26 населеных пунктаў: Акцябр, Вазраждзенне, Васькоўка, Востраў, Гіжня, Грамабой, Гром, Доўгая, Дубраўка, Жытнёў, Зара, Зялёны Дуб, Каменка, Клін, Лабанаўка, Лобча, Малінкі, Навіна, Падбудкі, Падлом’е, Рассвет, Рынкоўка, Светлы, Слава, Шчацінка і Ялоўка)[3]. З 30 ліпеня 1966 года сельсавет у складзе адноўленага Чэрыкаўскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Верамейскага сельсавета 21 населены пункт[4]. 21 лістапада 1989 года ў склад сельсавета з Сормаўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Анюціна, Вудага, Загурковішча і пасёлак Карма)[5]. 31 жніўня 2010 года скасаваны вёска Касар і пасёлак Карма[6], 6 сакавіка 2012 года — вёска Ясная Паляна[7].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1819 чалавек[8], з іх 94,0 % — беларусы, 4,2 % — рускія, 0,8 % — украінцы[9]; паводле перапісу 2019 года — 1608 чалавек[10].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 чэрвеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 20.
  3. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).
  4. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 188. — 248 с. — 10 000 экз.
  5. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 лістапада 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1990, № 23 (2009).
  6. Решение Чериковского районного Совета депутатов от 31.08.2010 г. № 4-4 Об упразднении сельских населенных пунктов Веремейского сельсовета
  7. Решение Чериковского районного Совета депутатов от 6 марта 2012 г. № 19-7 Об упразднении сельских населенных пунктов Чериковского района
  8. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  9. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  10. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.