Перайсці да зместу

Вераніка Лазар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вераніка Лазар
рум.: Veronica Lază
Дата нараджэння 16 кастрычніка 1938(1938-10-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 чэрвеня 2014(2014-06-08)[1] (75 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Муж Adolfo Celi[d]
Дзеці Leonardo Celi[d]
Прафесія актрыса, тэатральная актрыса, кінаактрыса, псіхолаг
IMDb ID 0493691

Вераніка Лазар (рум.: Veronica Lazăr; 16 кастрычніка 1938, Бухарэст — 8 чэрвеня 2014, Рым) — італьянская актрыса тэатра і кіно румынскага паходжання.

Скончыла Бухарэсцкі інстытут тэатральнага і кінамастацтва ім. Караджале. Атрымала ступень у галіне псіхалогіі, якую яна практыкавала да 1994 года, займаючыся ў асноўным парнай тэрапіяй. Іграла ролі на сцэнах тэатраў Бухарэста. У 1963—1964 гады выступала ў тэатральнай трупе Паала Стопа і Рыны Марэлі.

У сярэдзіне 1960-х гадоў пакінула Румынію і ўладкавалася ў Італіі ў 1965 годзе. Пазнаёмілася і выйшла замуж за італьянскага акцёра Адольфа Чэлі, ад якога ў яе было двое дзяцей.

Дэбютавала ў ролі Розы ў фільме Бернарда Берталучы «Апошняе танга ў Парыжы» (1972). У далейшым неаднаразова здымалася ў фільмах Берталучы — «Месяц» (1979), «Пад покрывам нябёсаў» (1990) і інш.

Знялася больш як у 30 фільмах.

З 2007 года была прэзідэнтам Фонда мастацтва румынскага кіно ў Рыме і Пізе.

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 21 ліпеня 2015.