Вераніка Дзмітрыеўна Шуткова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вераніка Шуткова)
Лёгкая атлетыка
Вераніка Шуткова
Агульная інфармацыя
Пол жаночы
Поўнае імя Вераніка Дзмітрыеўна Шуткова
Спецыялізацыя скачок у даўжыню[d]
Клуб Дынама, РЦФВС
Нарадзілася 26 мая 1986(1986-05-26) (37 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
IAAF 14269616

Вераніка Дзмітрыеўна Шуткова (нар. 26 мая 1986, Мінск) — беларуская лёгкаатлетка. Спецыялізуецца ў скачках у даўжыню, трайных скачках, скачках з шастом. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

На Чэмпіянаце Свету 2010 — 9-я, Чэмпіянаце Свету 2011 — 16-я, Чэмпіянаце Свету 2012 — 6-я, Чэмпіянаце Еўропы 2011 — 5-я. Шматразовая чэмпіёнка Беларусі.

Удзельніца Алімпійскіх гульняў 2012 года ў катэгорыі скачкі ў даўжыню [1]. Пераможца Першынства Беларусі 2016 года ў скачках у даўжыню з вынікам 6,16 м[2].

На Чэмпіянаце свету 2016 года заняла 14 месца ў скачках у даўжыню з вынікам 5,52 м[2].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]