Вераснёўскі праезд (Светлагорск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вераснёўскі праезд
Светлагорск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна
Рэгіён Гомельская вобласць
Горад Светлагорск
Мікрараён Першамайскі
Працягласць 770 м
Ранейшыя назвы Першамайскі завулак
Назва ў гонар Верасня
на Яндэкс.Картах
на Картах Google
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Праезд Вераснёўскі (руск.: Проезд Вересневский)[1] — цэнтральны праезд Першамайскага мікрараёна. Праезд цягнецца ад вуліцы Леніна да Белтэлекамаўскага праезду, паралельна вуліцы 50 год Кастрычніка.

Забудова[правіць | правіць зыходнік]

Фармавацца вуліца пачала ў канцы 1960 гадоў, разам з Першамайскім мікрараёнам ад якогда і атрымала назву — Першамайскі завулак. Праезд фактычна размяжоўвае мікрараён на кварталы: усходні — больш старэйшы (падзяляецца на паўночны і паўднёвы, пабудаваныя па аднолькавым праекце), заходні — больш навая (буйны квартал са школамі, стадыёнам, скверам)

З-за таго, што адрасная прывязка ў горадзе да мікрараёнаў і да праезду фактычна нічаго не адносіцца, але на працягу праезду знаходзяцца: Дом Быту, Рынак «Юбілейны», дзіцячыя сады № 14 і 18, школы № 5 і 6, АТС.

Між школамі разбіты безназоўны сквер са скульптурай школьніка з кнігай у цэнтры. У 2013 годзе завулак атрымаў новую назву — Вераснёўскі праезд, ад шырокай прысутнасці ўстаноў адукацыі.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Рашэнне Светлагорскага раённага Савета дэпутатаў ад 25 лютага 2014 г. № 221 «О нормализации наименований элементов улично-дорожной сети города Светлогорска Гомельской области» на Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь (руск.)