Верасовая пустка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Верасовая пустка ў Пенінскіх гарах Вялікабрытаніі.

Верасовая пустка — біятоп, тыповы для гарыстай мясцовасці, характарызуецца перавагай рыхлых кіслых глеб цёмна-шэрага колеру з прымешкай белага пяску, бедных на калій, азот і фосфар. Звычайна ўяўляе сабой зараснікі вераса звычайнага (Calluna vulgaris) і раслін з роду эрыка (Erica).

Найбольшае распаўсюджванне мае ва умераным клімаце Паўночнага і Паўднёвага паўшар'яў, як напрыклад, у Вялікабрытаніі, Ірландыі і Новай Зеландыі, а таксама ў высакагорных раёнах тропікаў, як, напрыклад, у андскіх парама[1]. Як правіла, пусткі не адрозніваюцца біялагічнай разнастайнасцю і звычайна асацыююцца з верасам.

Фаўна верасовых пустак у Еўропе прадстаўлена такімі птушкамі, як белая курапатка (Lagopus lagopus), палявы лунь (Circus cyaneus), крэчат (Falco rusticolus), залацісты сявец (Pluvialis apricaria), вялікі кулон (Numenius arquata), палявы жаваранак (Alauda arvensis), лугавы свірстун (Anthus pratensis), лугавы ерчык (Saxicola rubetra), Turdus torquatus і горная чачотка (Carduelis flavirostris).

У другой палове XX стагоддзя празмернае выкарыстанне верасовых пустак пад выпас скаціны, камерцыйныя лесапасадкі і інвазія чужародных раслін, такіх, як арляк звычайны (Pteridium aquilinum), прывялі да дэградацыі і знікнення 20% усёй прасторы пустак[2].

Зноскі

  1. Holden J. et al. «Environmental change in moorland landscapes». Earth-Science Reviews Vol. 82, Issues 1—2, 2007, pp.75—100 анлайн [1]
  2. The Moorland Association «Heather Moorland» Прачытана 2007-12-09