Слова «верацея» ў значэнні «ўзгорак, узвышша сярод балота» ўжываецца не толькі на Палессі, але і ў шматлікіх іншых гаворках на славянскай тэрыторыі, акрамя ўкраінскіх. Аднак нагаданае значэнне наўрад ці адлюстравалася ў назве возера рэчкі Верацёнка. У Беларускім Палессі словы «верацея», «вераццё» маюць яшчэ такія значэнні: «водмель», «сенажаць на беразе, якая ўтвараецца з вузкай і доўгай паласы, у якой з абодвух бакоў вузкі луг ці балота»; «нізкае месца»; «закінутае поле»[1]. Нарэшце, нагадаем, што ў славянскай мове слова «вретье» азначае «выхад на паверхню падземнага ручая ці падземнай рэчкі».
Зноскі
↑Н. И. Толстой Славянская географическая терминология — М., 1969.