Вера Вітальеўна Глаголева

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вера Вітальеўна Глаголева
руск.: Вера Витальевна Глаголева
Vera Glagoleva at a screening of "Two Women" in Vienna, October 2015.jpg
Дата нараджэння: 31 студзеня 1956(1956-01-31)[1]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 16 жніўня 2017(2017-08-16)[2] (61 год)
Месца смерці:
Месца пахавання:
Грамадзянства: Сцяг СССР СССР,
Сцяг Расіі РФ
Муж: Rodion Nakhapetov[d]
Дзеці: Anna Nakhapetova[d]
Прафесія: тэатральны акцёр, кінаактрыса, кінарэжысёр, сцэнарыст, кінапрадзюсар, акцёрка
Кар'ера: 1975 — 2017
Узнагароды:
Народны артыст Расійскай Федэрацыі Заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі Майстар спорту СССР
IMDb: ID 0321687
Commons-logo.svg Вера Вітальеўна Глаголева на ВікіСховішчы

Вера Вітальеўна Глаголева (руск.: Вера Витальевна Глаголева; 31 студзеня 1956, Масква — 16 жніўня 2017, Бадэн-Бадэн, Германія) — савецкая і расійская актрыса тэатра і кіно, кінарэжысёр, сцэнарыст і прадзюсар, Заслужаная артыстка Расіі (1995)[3], народная артыстка Расіі (2011)[4].

У кіно дэбютавала ў 1975 годзе, пасля заканчэння школы — гэта быў фільм «На край свету» ​​рэжысёра Радзівона Нахапетава. Фільм атрымаў прыз на кінафестывалі ў Любляне.

Неўзабаве выйшла замуж за Нахапетава і знялася яшчэ ў некалькіх карцінах мужа. Агулам знялася амаль у 50 фільмах, самыя вядомыя з якіх — «Не страляйце ў белых лебедзяў», «Выйсці замуж за капітана», «Нядзельны тата». За галоўную ролю ў фільме «Выйсці замуж за капітана» (1985) Віталя Мельнікава атрымала званне «Найлепшай актрысы 1986 года» па выніках апытання часопісу «Советский экран».

У 1990 годзе дэбютавала як рэжысёр фільма «Зламанае святло», дзе згуляла галоўную ролю. Пасля зняла карціны «Заказ», «Чортава кола». Яе драма «Адна вайна» яшчэ да выхаду ў пракат заваявала больш за дзясятак кінапрэмій[5].

Апошняй карцінай Глаголевай стаў фільм «Дзве жанчыны» па п’есе Івана Тургенева, зняты ў 2014 годзе.

Другі муж Веры Глаголевай — расійскі бізнесмен Кірыл Шубскі. Іх дачка Анастасія Шубская замужам за вядомым хакеістам Аляксандрам Авечкіным.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]