Вера Клузо
Выгляд
| Вера Клузо | |
|---|---|
| фр.: Véra Clouzot | |
| | |
| Дата нараджэння | 30 снежня 1913[1][2] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 15 снежня 1960[1][2] (46 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Муж | Léo Lapara[d] і Анры-Жорж Клузо |
| Прафесія | кінаактрыса, актрыса, сцэнарыст |
| IMDb | ID 0167243 |
Вера Клузо (фр.: Véra Clouzot, народжаная Гібсан-Амаду, парт.: Gibson-Amado; 30 снежня 1913 — 15 снежня 1960) — французская актрыса і сцэнарыст бразільскага паходжання. Бацька — Жылберту Амаду (1887—1969), вядомы бразільскі кангрэсмен, пісьменнік, журналіст і адвакат, экс-прэзідэнт Асацыяцыі міжнароднага права ААН.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Выйшла замуж за рэжысёра Анры-Жоржа Клузо. Паспела зняцца ў трох фільмах, усе яны пастаўленыя яе мужам. Таксама была сааўтарам сцэнарыя фільма Клузо «Ісціна», у год выхаду якога раптоўна памерла ад інфаркту міякарда. Пахавана на могілках Манмартр.
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- 1953 — Плата за страх / Le salair de la peur — Лінда
- 1955 — Д’ябаліцы / Les diaboliques — Крысціна Дэласаль
- 1957 — Шпіёны / Les espions — Люсі