Вера Мікалаеўна Батузава

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вера Мікалаеўна Батузава
Дата нараджэння: 18 кастрычніка 1949(1949-10-18) (69 гадоў)
Месца нараджэння:
Альма-матар:
Месца працы:

Вера Мікалаеўна Батузава (нар. 18 кастрычніка 1949, г. Дымытраў, Чырвонаармейскі раён, Данецкая вобласць, УССР) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла ў 1972 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут (выкладчыкі І. Д. Белагорцаў , У. М. Вараксін , А. Я. Міцянін). У 1972—2005 гадах працавала ў інстытуце «Мінскграмадзянпраект», у 20062009 гадах у ППУП «ТМ-7».

Член Саюза архітэктараў з 1979 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

ГЗЦ «Тытан» па пр. Дзяржынскага ў Мінску

Асноўныя працы: Дом культуры з залай на 950 месцаў у г. Маладзечна (праектаванне і будаўніцтва 19862002, у сааўтарстве з У. Ф. Даніленкам), праваслаўны комплекс Раства Хрыстова ў г. Салігорску (пр. 19982001, сааўтары У. Ф. Даніленка, І. Я. Кратовіч, М. Міклашэвіч, Свірыдовіч, Ж. П. Саўчук, Ю. А. Камісараў, П. Я. Перліна); Свята-Ефрасіннеўская царква ў г.п. Івянец (19951996, будаўніцтва 19962000, сааўтары У. Ф. Даніленка, М. Міклашэвіч, І. Я. Кратовіч, Ж. П. Саўчук); Царква ў Жодзіне (19982000, сааўтары У. Ф. Даніленка, М. Міклашэвіч, І. Я. Кратовіч, Ж. П. Саўчук); Пляжна-паркавая зона «Урлікі» на возеры Нарач, пост аховы (19961997, сааўтары Ю. А. Камісараў, П. Я. Перліна, У. Ф. Даніленка, І. Я. Кратовіч, І. Вішнеўская), Рэспубліканскі горналыжны комплекс «Сілічы» (20042005, у сааўтарстве); Бізнес-цэнтр з паркінгам па пр. Дзяржынскага ў г. Мінску (20062009, у сааўтарстве з А. З. Цэйтліным).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Пераможца Рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшы архітэктурны твор года ў намінацыі «Культавыя будынкі» за праект «Праваслаўны комплекс у г. Старобіне» (1995), «Свята-Ефрасіннеўская царква ў г.п. Івянец» (1996), «Царква ў Жодзіне» (1998), «праваслаўны комплекс Раства Хрыстова у г. Салігорску»; у намінацыі «Грамадскія комплексы, будынкі і збудаванні»: «Рэспубліканскі гарналыжны цэнтр „Сілічы“» ў Лагойскам раёне Мінскай вобласці.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ботузова Вера Николаевна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.