Перайсці да зместу

Вера Мікалаеўна Губская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вера Мікалаеўна Губская
Дата нараджэння 26 жніўня (8 верасня) 1906
Месца нараджэння
Дата смерці 19 кастрычніка 1953(1953-10-19) (47 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прафесія балерына, тэатральны рэжысёр, балетмайстар, тэатральны педагог
Узнагароды
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
народны артыст Узбекскай ССР

Вера Мікалаеўна Губская (1906, Керч — 1953, Ташкент) — савецкая балерына, балетмайстар, рэжысёр, тэатральны педагог і балетны педагог, Народная артыстка Узбекскай ССР (1944).

Вера Мікалаеўна нарадзілася 26 жніўня (8 верасня1906 года ў Керчы[1], дзе яе бацька, Мікалай Іванавіч Губскі, служыў афіцэрам 25-й пагранічнай Чарнаморскай брыгады асобнага корпуса пагранічнай варты. Бацька паходзіў з рускай дваранскай сям’і і быў родам з Уфімскай губерні. Па матчынай лініі ён быў нашчадкам вядомых дваранскіх родаў Нагаткіных і Аксакавых[2]. Маці Веры Мікалаеўны звалі Аляксандрай Паўлаўнай. Яна была нараджэнкай Люблінскай губерні. Бацькі пазнаёміліся падчас службы Мікалая Іванавіча ў Польшчы, якая ўваходзіла тады ў Расійскую Імперыю. Вера была трэцім, малодшым дзіцем у сям’і.

У 1922-м годзе Губская паступіла ў прыватную балетную студыю вядомай балерыны і педагога Лідзіі Рычардаўны Нялідавай  (руск.) у Маскве. Скончыўшы яе ў наступным, 1923-м годзе, яна паступіла ў якасці салісткі ў тэатр оперы і балета імя Паліяшвілі у горадзе Тыфлісе (з 1936 Тбілісі). У 1930-м годзе Вера Мікалаеўна пераязджае ў Ташкент. У Ташкенце ў тыя гады яшчэ не было асобнага тэатра оперы і балета, але былі балетныя групы пры драматычным і музычным тэатрах. Балетныя артысты ўдзельнічалі ў оперных спектаклях і выступалі з асобнымі нумарамі ў канцэртных праграмах. Вера Мікалаеўна стаяла ля вытокаў стварэння класічнага балета Узбекістана. Першымі класічнымі балетамі, пастаўленымі ў тэатрах Ташкента былі «Лебядзінае возера» П. І. Чайкоўскага і «Шахеразада  (руск.)» М. А. Рымскага-Корсакава. Пастаноўшчык балетаў М. Ф. Майсееў  (руск.). Вера Мікалаеўна выконвала партыі Адэты-Адыліі  (руск.) і Гюлі адпаведна. З 1930 па 1935 год яна прыма-балерына ў Ташкенцкім тэатры імя Свярдлова. Яе лепшыя партыі: Адэта-Адылія ў («Лебядзіным возеры» П. І. Чайкоўскага), Раймонда ў аднайменным балеце  (руск.) А. Глазунова, Кітры ў «Дон Кіхоце» Л. Мінкуса, Цар-дзяўчына ў «Каньку-Гарбунку  (руск.)» Пуні, Зарэма ў «Бахчысарайскім фантане  (руск.)» Б. Асаф’ева, Тао Хоа ў «Чырвоным маку» Р. Гліэра. Па водгуках сучаснікаў, «яе выкананне адрознівалася тэмпераментам, эмацыйнасцю і абаяннем»[3]. Ёй выдатна ўдаваліся і класічныя партыі, і характэрны танец.

У 1934 годзе ёю арганізавана балетная студыя ў ташкенцкім Палацы піянераў, дзе яна выкладала да 1945 года, з 1935 па 41 год была педагогам Рэспубліканскай балетнай школы імя Тамары Ханум[3].

З 1939 года яна вядзе выкладчыцкую дзейнасць і праяўляе сябе як рэжысёр-пастаноўшчык. З 1939 па 42 год яна працуе балетмайстрам і педагогам у толькі што адкрытым Тэатры оперы і балета імя Алішэра Наваі, а з 1942 па 1948 год яна галоўны балетмайстар — Узбекскіх музычных тэатраў імя Ташсавета (1943-46), Янгіюльскага тэатра (пазней, тэатр імя Мукімі  (руск.)) — 1941-43, 47-48 годы[3]. У сваіх працах яна імкнулася сумясціць класіку з элементамі народнага танца.

У супрацоўніцтве з іншымі дзеячамі культуры Узбекістана ёю былі ажыццёўлены пастаноўкі спектакляў: «Тахір Зухра» Т. Джалілава  (руск.), «Сухайль і Мехры», «Гуландом» Я. Брусілоўскага (1940, саўм. з І. І. Арбатавым, Тамарай Ханум, У. А. Камілавым  (руск.)) і іншыя.

У 1953 Вера Мікалаеўна скончыла балетмайстарскае аддзяленне ГІТІСа. У тым жа годзе ёю ажыццёўлены пастаноўкі балетаў, «Спячая прыгажуня  (руск.)» П. І. Чайкоўскага і «Бераг шчасця» А. Спадавекіа  (руск.)[4].

Заслугі А. М. Губскай у развіцці класічнага і нацыянальнага танца ва Узбекістане былі высока ацэнены. У 1944 годзе ёй было прысвоена званне народнай артысткі Узбекскай ССР.

Вера Мікалаеўна Губская памерла ў Ташкенце ў 47 гадоў 19 кастрычніка 1953 года. Яе магіла знаходзіцца на Боткінскіх могілках Ташкента[5].

  1. ГосАрх Авт Респ Крым ф.142,оп.1, д.647, л. 150.
  2. «Родословная роспись потомков Б. А. Нагаткина» http://nagatkin.ru/Doc/Rospis_ВА_Nagatkina_Titova.pdf Архівавана 12 мая 2024.
  3. а б в Театральная энциклопедия. Том 2/Глав. ред. П. А. Марков — М.: Советская энциклопедия, 1963. — 1216 стб. с илл., 14 л. Ил
  4. Балет: энциклопедия. / Гл. ред. Ю. Н. Григорович.- М.: Советская энциклопедия, 1981.- 623 стр. с илл.
  5. сайт «Мемориал памяти» https://tashkentpamyat.ru/gubskaja-vera-nikolaevna-baletmejjster-.html Архівавана 15 лістапада 2017.