Вера Мікалаеўна Пола
Вера Мікалаеўна Пола | |
---|---|
![]() 'Канверт Белпошты, выпушчаны да 100-годдзя Веры Мікалаеўны Пола' | |
Дата нараджэння | 7 лютага 1901 |
Дата смерці | 15 кастрычніка 1989 (88 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
![]() |
Месца працы | |
Прафесія | |
Узнагароды |
![]() |
IMDb | nm4914503 |
![]() |
Вера Мікалаеўна Пола (7 лютага 1901 — 15 кастрычніка 1989) — Народная артыстка Беларусі, лаўрэат Сталінскай прэміі СССР, прыма Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы[1].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Вучылася акцёрскаму майстэрству у тэатральнага рэжысёра і педагога Е. А. Міровіча. На сцэне Купалаўскага тэатра з 1922. Адной з найбольш значных першых роляў была роля Маланні ў спектаклі Міровіча «Кар'ера таварыша Брызгаліна». За выкананне ролі Паўліны ў спектаклі Кандрата Крапівы «Спяваюць жаўрукі» атрымала Сталінскую прэмію трэцяй ступені. Здымалася ў кіно (фільм «Несцерка»). Была жонкай вядомага тэатральнага мастака Барыса Малкіна. Пасля смерці мужа ў 1972 годзе, была ініцыятарам выстаўкі яго твораў, якая адбылася ў 1974 годзе ў Мінску, у будынку Саюза мастакоў БССР на Цэнтральнай плошчы. Куратарам выстаўкі была беларуская мастацтвазнаўца Ларыса Фінкельштэйн. Вера Мікалаеўна разам з дачкой Лялей прывезла вялікую колькасць работ — малюнкаў, эстампаў, плакатаў, жанравых кампазіцый, партрэтаў, нацюрмортаў. Але толькі чацвёртую частку ўсяго гэтага атрымалася змясціць у дзвюх маленькіх выставачных залах.
Тэатральныя ролі[правіць | правіць зыходнік]
- Кацярына («Партызаны», Кандрат Крапіва 1938);
- Ганна Паўлаўна («Хто смяецца апошнім», Кандрат Крапіва, 1939);
- Сцепаніда («Згуба ваўка», Э. Л. Самуйлёнак, 1939);
- Коўшык («Калінавы гай», Аляксандр Карнейчук, 1950);
- Паўліна («Спяваюць жаўрукі», Кандрат Крапіва);
- Агата («Паўлінка», Янка Купала, 1944);
- Аўдоцця («Твой светлы шлях», Аркадзь Маўзон, 1961);
- Купавіна, Карміна («Ваўкі і авечкі», «Жаніцьба Белугіна»);
- Панова, Дунька («Любоў Яравая»);
- Ксенія Міхайлаўна («Агністы мост», Б. Рамашоў);
- Жыўка («Спадарыня міністэрша», Браніслаў Нушыч, 1956);
- Дуэння («Дзень цудоўных падманаў», Рычард Шэрыдан, 1948);
- Карміцелька («Рамэа і Джульета», 1946)
Зноскі
- Асобы
- Нарадзіліся 7 лютага
- Нарадзіліся ў 1901 годзе
- Памерлі 15 кастрычніка
- Памерлі ў 1989 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
- Актрысы паводле алфавіта
- Актрысы Беларусі
- Актрысы СССР
- Актрысы XX стагоддзя
- Народныя артысты Беларускай ССР