Вера Рыгораўна Бакурына

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вера Рыгораўна Бакурына
Дата нараджэння 25 студзеня 1925(1925-01-25)[1] (99 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці урач, педыятр, галоўны ўрач, медыцынскі адміністратар
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды
Заслужаны ўрач Беларускай ССР

Вера Рыгораўна Бакурына (нар. 25 студзеня 1925) — беларуская ўрач-педыятр. Заслужаны ўрач БССР (1966). Першы галоўны ўрач Брэсцкай абласной дзіцячай бальніцы[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў зніклай цяпер вёсцы Залескі ў сучасным Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці. Бацьку рэпрэсавалі і ён не вярнуўся з будоўлі Беламора-Балтыйскага канала[2].

Па заканчэнні дзявятага класа патрапіла на фронт, да 1943 года працавала сандружынніцай на санітарным цягніку[2].

Пасля вяртання з эвакуацыі 2-га Маскоўскага медінстытута пачала там навучанне. Туды яе прынялі без атэстата і іспытаў, як і іншых удзельнікаў вайны, але толькі на педыятрычны факультэт, бо бракавала сярэдняй медыцынскай адукацыі[2].

Па размеркаванні пачала працу ў Шарашове. Праз тры гады працы ў Шарашове па заканчэнні клінічнай ардынатуры Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута стала загадваць кансультацыяй Брэсцкай абласной бальніцы з 1954 года[2].

У 1967 годзе Веру Бакурыну выклікалі ў гараддзел і прапанавалі ўзначаліць гарадскую дзіцячую бальніцу, якую толькі пачалі будаваць. Пазней працавала ўрачом у дзіцячай паліклініцы[2].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]