Вера Сцяпанаўна Чумак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вера Сцяпанаўна Чумак
Дата нараджэння 20 лютага 1958(1958-02-20) (62 гады)
Альма-матар
Месца працы
Член у
Уплыў Сяргей Дзмітрыевіч Філімонаў, Дзмітрый Пятровіч Кудраўцаў, Анатоль Аляксандравіч Воінаў і Валянцін Іванавіч Гусеў

Вера Сцяпанаўна Чумак (нар. 20 лютага 1958) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла ў 1980 годзе БПІ (выкладчыкі С. Д. Філімонаў, Д. П. Кудраўцаў, А. А. Воінаў, В. І. Гусеў, Равяка). У 1980—1988 гадах працавала ў «УНДПІэнергапрам», у 1988—1992 гадах у інстытуце «Белжылпраект», у 1993—1996 гадах у інстытуце «Белмясцпрампраект», у 2000 годзе ў «БудаФТ», у 2001—2003 гадах у «Энергадызайнпраекце»; у 2003—2007 гадах у ТАА «Канцэптпраект»; у 2008 годзе у ААТ «Праектныя рашэнні».

Член Саюза архітэктараў з 1986 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы: Волжская ЦЭЦ-2, Мінская ЦЭЦ-4 (1982—1984; сааўтары Я. Я. Шапавалаў — кіраўнік праекта, A. Бегуноў), праект рэканструкцыі квартала «Залатая горка» (сааўтары А. А. Беразоўскі — кіраўнік праекта, А. Фактаровіч); рэканструкцыя санаторыя «Беларусь» у г. Друскінінкай, Літва (сааўтары А. А. Беразоўскі — кіраўнік праекта, Д. Афанасьеў); рэканструкцыя будынка «палітасветы» па вул. Я. Купалы, 21 у г. Мінск у Палац культуры ветэранаў вайны і працы з распрацоўкай інтэр’ераў будынка (сааўтары А. А. Беразоўскі — кіраўнік праекта, Д. Афанасьеў); рэканструкцыя жылога комплексу ў Варшаве па вул. Маршалковскай[ru] і будынкі пасольства ў Польшчы (сааўтар Д. Афанасьеў); спартыўныя і судзейскія трыбуны спорткомплекса «Раўбічы» на вяслярным канале (сааўтар Д. Афанасьеў); рэканструкцыя пасольства Беларусі ў Італіі, г. Рым (2000; сааўтар A. Філіповіч); рэканструкцыя будынка пасольства ў Ізраілі, г. Тэль-Авіў (2000; сааўтар A. Філіповіч); Калінінградская ЦЭЦ-2, прамбаза; жылы дом па вул. Румянцава (сааўтары А. Ф. Канцараў — кіраўнік праекта, Н. Касатонава); рэканструкцыя будынка гасцініцы «Турыст» (кіраўнік праекта А. Ф. Канцараў); шматпавярховы надземны гараж па вул. Лук’яновіча ў Мінску (кіраўнік праекта А. Ф. Канцараў); гандлёва-офісны будынак па пр. Дзяржынскага (кіраўнік праекта А. Ф. Канцараў); рэканструкцыя квартала па вул. К. Чорнага ў Мінску (2004; кіраўнік праекта А. Ф. Канцараў); перапрафіляванне будынка па вул. Ціміразева, 9 у Мінску (кіраўнік праекта А. Ф. Канцараў); яхт-клуб на Дняпроўскай прыстані ў Кіеве, Украіна (2007; кіраўнік праекта М. Сусько); рэканструкцыя лячэбнага корпуса з прыбудовай аперацыйнага корпуса ў Архангельску (20082009); Царква Свята-Ціхвінскага праваслаўнага манастыра ў п. Чонкі Гомельскай вобласці (20072008).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Чумак Вера Степановна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.