Перайсці да зместу

Вера Францаўна Менчык

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вера Францаўна Менчык
Агульная інфармацыя
Пол жанчына
Спецыялізацыя шахматы
Нарадзілася 16 лютага (1 сакавіка) 1906[1]
Памерла 26 чэрвеня 1944(1944-06-26)[3] (38 гадоў)
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вера Францаўна Менчык (руск.: Вера Францевна Менчик, чэшск.: Věra Menčíková; 16 лютага (1 сакавіка1906, Масква, Расійская імперыя — 27 чэрвеня 1944, Лондан, Вялікабрытанія) — расійская, чэхаславацкая і брытанская шахматыстка, першая чэмпіёнка свету. Паспяхова выступала таксама ў мужчынскіх турнірах, перамагла шматлікіх майстроў, сярод якіх быў будучы чэмпіён Макс Эйвэ.

Бацька Веры, Францішак Менчык, быў родам з Багеміі, працаваў аканомам у некалькіх дваранскіх маёнткаў у Расіі. Маці, Вольга Ілінгворт — англічанка, была гувернанткай. Вера нарадзілася ў Маскве. Шахматам яе навучыў бацька ў дзевяцігадовым узросце.

Пасля расійскай рэвалюцыі бацька быў пазбаўлены ўласнага млыну і вялікага сямейнага дому. Сям’я распалася; бацька вярнуўся ў Багемію, а ўвосень 1921 маці з дзецьмі з'ехала ў Гастынгс да сваёй мамы.

Спартовая кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Вера, якая ўмела размаўляць толькі па-руску, баялася працягваць займацца шахматамі, аднак у 1923 далучылася да шахматнага клуба і стала вучаніцай гросмайстра Гезы Мароці. Ужо ў снежні ўпершыню паўдзельнічала ў Гастынгскім кангрэсе, дзе дамаглася нічыёй з Эдыт Прайс, тагачаснай чэмпіёнкай Брытаніі. Праз год у Гастынгсе заняла другое месца з вынікам 5 з 7 пунктаў. У апошнім коле зноўку згуляла ўнічыю з Эдыт Прайс.

У 1925 правяла з Эдыт Прайс два матчы, у абодвух перамагла і была прызнаная наймацнейшай жанчынай Вялікабрытаніі, аднак удзельнічаць у чэмпіянаце краіны не магла, бо не была грамадзянкай.

У студзені 1926 перамагла на Першым дзявочым адкрытым чэмпіянаце ў Лондане, а ейная сястра Вольга стала трэцяй. Праз год Вера перамагла ізноў, а Вольга стала другой.

У 1927 Вера Менчык перамагла на першым жаночым чэмпіянаце свету і паспяхова абараніла тытул да канца свайго жыцця, саступіўшы толькі ў адной гульні, перамогшы ў 78 і згуляўшы ўнічыю ў чатырох партыях.

  • 1927, I жаночы чэмпіянат свету ў Лондане: прадстаўляла Расію, 1-е месца (+10−0=1);
  • 1930, II жаночы чэмпіянат свету ў Гамбургу: прадстаўляла Чэхаславакію, 1-е месца (+6−1=1);
  • 1931, III жаночы чэмпіянат свету ў Празе: прадстаўляла Чэхаславакію, 1-е месца (+8−0=0).
  • 1933, IV жаночы чэмпіянат свету ў Фолкстаўне: прадстаўляла Чэхаславакію, 1-е месца (+14−0=0).
  • 1935, V жаночы чэмпіянат свету ў Варшаве: прадстаўляла Чэхаславакію, 1-е месца (+9−0=0).
  • 1937, VI жаночы чэмпіянат свету ў Стакгольме: прадстаўляла Чэхаславакію, 1-е месца (+14−0=0).
  • 1939, VII жаночы чэмпіянат свету ў Буэнас-Айрэсе: прадстаўляла Вялікабрытанію, 1-е месца (+17−0=2).

З 1929 брала ўдзел таксама ў жаночых турнірах. Найлепшым ейным міжнародным дасягненнем стаў удзел у турніры ў Рамсгейце ў 1929. Матч між дзвюма камандамі па 7 чалавек ладзіўся паводле Схевенінгенскай сістэмы[4]. Менчык заваявала ў турніры 3 пункты (+3−0=4)[5], адстаўшы ад пераможцы Хасэ Рауля Капабланкі на 0,5 пункты і апярэдзіўшы свайго настаўніка Гезу Мароці.

У 1935 Вера Менчык паўдзельнічала ў найбольш прадстаўнічым у жыцці Маскоўскім турніры, дзе змагаліся чэмпіёны свету Міхаіл Бацвіннік, Хасэ Рауль Капабланка і Эмануэль Ласкер, мноства элітных шахматыстаў, сярод якіх і будучыя гросмайстры Саламон Флор, Вячаслаў Рагозін, Рудольф Шпільман, Рыгор Левенфіш, Андар Ліліянталь ды інш. Вера Менчык заняла апошняе, 20-е месца, з вынікам (+0−16=3)[6].

Агулам Вера Менчык згуляла ў жаночых турнірах 487 партый, з якіх выйграла 147 і столькі ж згуляла ўнічыю.

У 1937, у 31-гадовым узросце, Вера Менчык выйшла за брытанскага шахматыста Руфуса Генры Стрэйтфілда Стывенсана (1878—1943), старэйшага за яе на 28 гадоў.

У 1944, праз год па смерці мужа, Вера, ейная сястра і маці загінулі ад удару бомбы Фау-1, якая трапіла ў іхні дом у Паўднёвым Лондане[7]. На той час яна заставалася непераможанай чэмпіёнкай свету.

Вера Менчык — найдаўжэйшая чэмпіёнка свету сярод шахматыстак (17 гадоў)[8].

У гонар Веры Менчык названы кубак, які атрымліваюць пераможцы жаночай Шахматнай алімпіяды.

У 2011 яна ўведзеная ў Шахматную залу славы[9].

  1. Vera Francevna Menchik-Stevenson // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Národní autority České republiky Праверана 23 лістапада 2019.
  3. а б Oxford Dictionary of National Biography / C. MatthewOxford: OUP, 2004.
  4. Schevevingen match system ?? description online ? chesskb.com
  5. «Ramsgate schev 1929 — 365Chess.com Tournaments». 365chess.com.
  6. «Moscow 1935 — 365Chess.com Tournaments». 365chess.com.
  7. CWGC Casualty Record, Wandsworth Metropolitan Borough.
  8. Кавалэк, Любамір. Women in Chess: A Few Tales (англ.). Huffington Post (6 сьнежня 2017). Праверана 8 кастрычніка 2018.
  9. Vera Menchik (англ.). World Chess Hall of Fame. Праверана 8 кастрычніка 2018.