Вера ў справядлівы свет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Вера ў справядлівы свет (англ.: Belief in a just world; таксама гіпотэза справядлівага свету, феномен справядлівага свету) — сфармуляваны Мелвінам Лернерам(англ.) бел. сацыяльна-псіхалагічны феномен, які выяўляецца ў веры ў тое, што свет уладкаваны справядліва, і людзі ў жыцці атрымліваюць тое, што заслугоўваюць ў адпаведнасці са сваімі асабістымі якасцямі і ўчынкамі[1]: добрыя людзі ўзнагароджваюцца, а дрэнныя — караюцца[2].

Ахвяры злачынстваў або правапарушэнняў часта абвінавачваюцца у тым, што яны сваімі дзеяннямі спрыялі здзяйсненню супрацьпраўных дзеянняў супраць іх. Так, напрыклад, задушаная да смерці паважаная ў грамадстве дэманстранка была абвінавачаная ў тым, што яна сама вінаватая ў сваёй бядзе, паколькі сваімі дзеяннямі парушала права кіроўцы на перасоўванне па дарогах[3]. Згвалтаваная незнаёмцам, які прабраўся ў яе дом, жанчына была абвінавачаная ў тым, што яна сама была вінаватая з-за сваіх дрэнных манер або што яна абрала няправільнае месца для пражывання. Лернер у 1966 годзе ў сваёй сумеснай працы з Кэралайн Сіманз[4] выказаў здагадку, што асновай тэндэнцыі вінаваціць ахвяр у непрыемнасцях, якія адбыліся з імі, з'яўляецца імкненне да справядлівасці. У гэтай працы навукоўцы назіралі, што ў тых сітуацыях, калі навакольныя разумеюць, што могуць эфектыўна скампенсаваць пакуты ахвяры, яны робяць гэта, спачуваючы ёй. Але ў выпадку, калі было зразумела, што ахвяра працягне пакутаваць, людзі прыпісваюць ёй негатыўныя рысы. Аўтары прыйшлі да высновы, што і падбадзёрваючая, і няўхвальная рэакцыя на адрас ахвяры выцякае з імкнення да справядлівасці. Яны выказалі здагадку, што людзям неабходная вера ў тое, што свет, у якім яны жывуць, з'яўляецца справядлівым, і людзі ў ім атрымліваюць тое, што заслугоўваюць. Няспынныя пасля заканчэння правапарушэння пакуты нявіннай ахвяры, якія людзі не могуць адэкватна скампенсаваць, супярэчаць гэтай веры і патрабуюць абгрунтавання. Гэтая вера ўплывае на тое, як людзі рэагуюць на навакольныя іх справядлівасць і несправядлівасць[5].

Гэтая гіпотэза выклікала дэбаты, а для яе праверкі быў выраблены шэраг даследаванняў, якія былі падагулены ў аглядным артыкуле Лернера і Мілера (Dale T. Miller) «Даследаванні і працэс атрыбутавання справядлівага свету: погляд назад і наперад» 1978 года[6] і кнізе «Вера ў справядлівы свет: фундаментальны зман»[7] 1980 года[5].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Сергей Степанов Каждому - по заслугам? // Школьный психолог. — 2004. — № 25/26 (313/314) / 1-15 июля 2004.
  2. Zick Rubin, Letitia Anne Peplau Who Believes in a Just World? (англ.) // Journal of Social Issues. — 1975. — Т. 31. — № 3.
  3. Маецца на ўвазе выпадак, які адбыўся ў Новай Зеландыі, які атрымаў значную вядомасць і падрабязна аналізаваны. Гл. Sentence for Lyttleton picket line fatality too light - union // The New Zealand Herald. — 2001. — № June 16., а таксама Baker, D. Policing industrial disputation: Lessons from the Lyttleton picket line tragedy (англ.) // New Zealand Journal of Industrial Relations. — ER Publishing Ltd, 2003. — В. 3. — Т. 28. — P. 258-270. — ISSN 01100637.
  4. Lerner, M. J., Simmons, C. H. Observer’s reaction to the “innocent victim”: Compassion or rejection? (англ.) // Journal of Personality and Social Psychology. — 1966. — № 4.
  5. 5,0 5,1 Carolyn L. Hafer, Laurent Be`gue Experimental Research on Just-World Theory: Problems, Developments, and Future Challenges (англ.) // Psychological Bulletin. — 2005. — Т. 131. — № 1.
  6. Lerner, M. J., Miller, D. T. Just world research and the attribution process: Looking back and forward (англ.) // Psychological Bulletin. — 1978. — Т. 85.
  7. Lerner, M. J. The belief in a just world: A fundamental delusion Шаблон:Ref-англ.. — New York: Plenum Press, 1980..


Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.