Вернер Шольц

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вернер Шольц
Род дзейнасці мастак, графік
Дата нараджэння 23 кастрычніка 1898(1898-10-23)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 верасня 1982(1982-09-05)[4][3][…] (83 гады)
Месца смерці
Грамадзянства

Вернер Шольц (англ.: Werner Scholz; 23 кастрычніка 1898, Берлін — 5 верасня 1982, Швац, Ціроль) — нямецка-аўстрыйскі жывапісец, прадстаўнік позняга экспрэсіянізму. Вучыўся ў Вышэйшай мастацкай школе ў Берліне, на творчасць зрабіў вялікі ўплыў Эміль Нольдэ. Творчасць Шольца прысвечана сацыяльнай тэматыцы, часам набывала патэтычнае гучанне («Ссыяльныя», 1933, Меркушэсмузеум, Вітэн). Нацысты аб’явілі яго дэгенератыўным творцам, ён быў пазбаўлены магчымасці працаваць і прымаць удзел у выставах. З 1939 года жыў у Ціролі. У канцы вайны звярнуўся да старазапаветных сюжэтаў.

Зноскі

  1. Werner Scholz
  2. Delarge J. Werner SCHOLZ // Le DelargeParis: Gründ, Jean-Pierre Delarge, 2001. — ISBN 978-2-7000-3055-6 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  4. Werner Scholz // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.