Вернер фон Бломберг

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вернер Эдуард Фрыц фон Бломберг
ням.: Werner von Blomberg
Bundesarchiv Bild 183-W0402-504, Generaloberst Werner von Blomberg.jpg
Дата нараджэння

2 верасня 1878(1878-09-02)[1][2][3]

Месца нараджэння

Старгард, Старгардскі павет[d], Заходнепаморскае ваяводства, Польшча[4]

Дата смерці

14 сакавіка 1946(1946-03-14)[5] (67 гадоў)

Месца смерці

Нюрнберг, Сярэдняя Франконія, Баварыя, Амерыканская зона акупацыі Германіі[d][6]

Прыналежнасць

Flag of the German Empire.svg Германская імперыя
Flag of Germany (3-2 aspect ratio).svg Веймарская рэспубліка
Flag of the German Reich (1935–1945).svg Трэці рэйх

Род войскаў

Heer - decal for helmet 1942.svg Сухапутныя войскі

Гады службы

1897—1938

Званне
Генерал-фельдмаршал
Генерал-фельдмаршал
Бітвы/войны

Першая сусветная вайна і Другая сусветная вайна

Узнагароды і прэміі
Ордэн «Pour le Mérite»
Баварскі ордэн «За ваенныя заслугі»
Залаты партыйны знак НСДАП
Жалезны крыж 1-га класа
Жалезны крыж 2-га класа
Ганаровы крыж ветэрана вайны
Ордэн Дома Гогенцолернаў
Commons-logo.svg Вернер фон Бломберг на Вікісховішчы

Ве́рнер Эдуа́рд Фрыц фон Бло́мберг (ням.: Werner Eduard Fritz von Blomberg; 2 верасня 1878 Штаргард (Памеранія) — 14 сакавіка 1946, Нюрнберг) — нямецкі военачальнік, генерал-фельдмаршал (20 красавіка года), у 1933—1938 гадах міністр імперскай абароны (з 1935 — імперскага ваеннага міністэрства) Германіі.

Пачатак кар’еры[правіць | правіць зыходнік]

З сакавіка 1897 года — лейтэнант у 73-м фузілерскім палку. У 1904—1907 гадах — вучыўся ў ваеннай акадэміі. З красавіка 1908 года — у генеральным штабе. З сакавіка 1911 года — капітан.

Першая сусветная вайна[правіць | правіць зыходнік]

З пачатку вайны — начальнік аператыўнага аддзела штаба 19-й рэзервовай дывізіі. З сакавіка 1916 года — маёр. З ліпеня 1916 года — начальнік аператыўнага аддзела штаба 18-га рэзервовага корпуса. З лютага 1917 года — начальнік аператыўнага аддзела штаба 7-й арміі.

Узнагароджаны вышэйшым ваенным ордэнам «За заслугі» (Pour le Mérite) (чэрвень 1918), Жалезнымі крыжамі абодвух ступеняў, Рыцарскім крыжам ордэна Дома Гогенцолернаў (кастрычнік 1916), а таксама яшчэ 12 ордэнамі. Атрымаў знак за раненне.

Паміж сусветнымі войнамі[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заканчэння вайны займаў шэраг кіруючых пасад у рэйхсверы. Палкоўнік з 1925 года, генерал-маёр з 1928 года. З кастрычніка 1929 года па студзень 1933 года — камандзір 1-й дывізіі і камандуючы 1-й ваеннай акругай (генерал-лейтэнант).

Пасля прыходу Гітлера да ўлады актыўна падтрымаў яго палітыку.

З 30 студзеня 1933 года — міністр абароны рэйха (генерал пяхоты, з жніўня 1933 года — генерал-палкоўнік). Будучы ваенным міністрам і галоўнакамандуючым узброенымі сіламі, 20 красавіка 1936 года выраблены ў генерал-фэльдмаршалы. Стаяў ля вытокаў стварэння вермахта. Быў у ліку родапачынальнікаў люфтвафэ і танкавых войскаў.

На нарадзе 5 лістапада 1937 года фон Бломберг і камандуючы сухапутнымі ўзброенымі сіламі генерал фон Фрыч адкрыта выступілі супраць планаў Гітлера скарыстацца часовай перавагай у ўзбраеннях і мілітарызаванасці Трэцяга рэйха для нанясення сакрушальных удараў па суседніх краінах. Яны адкінулі гэты план не таму, што імкнуліся да міру, а таму, што ўсведамлялі: рэалізацыя гітлераўскага плана прывядзе Германію да яшчэ больш грандыёзнага ваеннага паражэння, чым у 1918 годзе. Неўзабаве абодва ваеначальніка былі груба скампраметаваныя і адпраўленыя ў адстаўку.

У студзені 1938 года Бломберг ажаніўся на Еве Грун. Гітлер і Герынг былі сведкамі. Неўзабаве высветлілася, што Ева Грун да замужжа працавала масажысткай ў салоне маці і наогул была дзяўчынай лёгкіх паводзінаў і даўно стаяла на заметцы ў паліцыі. Акрамя таго, яна распаўсюджвала парнаграфічныя паштоўкі. Справа жонкі ваеннага міністра з далікатнымі падрабязнасцямі і здымкамі апынулася на стале ў паліцай-прэзідэнта Берліна. Гітлер і Герынг убачылі ў гэтым падрыў аўтарытэту вермахта. Ваенная эліта адчула шок.

У выніку 26 студзеня 1938 года Бломберг быў зняты з усіх пастоў, а 4 лютага 1938 года быў адпраўлены ў адстаўку.

Другая сусветная вайна[правіць | правіць зыходнік]

Падчас Другой сусветнай вайны знаходзіўся ў адстаўцы.

Нюрнбергскі працэс[правіць | правіць зыходнік]

Пасля вайны быў прыцягнуты да Нюрнбергскага працэсу як сведка.

Смерць[правіць | правіць зыходнік]

14 сакавіка 1946 года памёр у амерыканскім ваенным шпіталі ад рака.

Зноскі

  1. data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Werner von Blomberg // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Werner von Blomberg // SNAC Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11865909X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
  5. Бломберг Вернер фон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  6. Бломберг Вернер фон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Залесский К. А. Кто был кто в Третьем рейхе. — М.: АСТ, 2002. — 944 с. — 5000 экз. — ISBN 5-271-05091-2. (руск.) 
  • Barnett C. Hitler's Generals. — New York, NY: Grove Press, 1989. — 528 p. — ISBN 0-802-13994-9. (англ.) 
  • Gerd F. Heuer. Die deutschen Generalfeldmarschälle und Großadmirale 1933—1945. — Раштатт: Pabel-Moewig Verlag, 1988. — 175 с. — ISBN 3-8118-1406-0. (ням.) 
  • Gerd R. Ueberschär. Hitlers militärische Elite. — Darmstadt: Primus Verlag, 1998. — С. 28—36. — 302 с. — ISBN 3-89678-083-2. (ням.) 
  • Kirstin A. Schäfer. Werner von Blomberg — Hitlers erster Feldmarschall. — Paderbonn: Schöningh Ferdinand Gmbh, 2006. — 304 с. — ISBN 3-506-71391-4. (ням.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]