Вероніка Эчэгі
| Вероніка Эчэгі | |
|---|---|
| ісп.: Verónica Echegui | |
| | |
| Імя пры нараджэнні | ісп.: Verónica Fernández de Echegaray |
| Род дзейнасці | кінарэжысёр, сцэнарыст, кінапрадзюсар, кінаактрыса, тэатральная актрыса, актрыса |
| Дата нараджэння | 16 чэрвеня 1983[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 24 жніўня 2025[3] (42 гады) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Альма-матар | |
| Узнагароды і прэміі | |
Вероніка Эчэгі (ісп.: Verónica Fernández Echegaray; 16 чэрвеня 1983[1], Мадрыд[2] — 24 жніўня 2025[3], Мадрыд[3]) — іспанская актрыса кіно і тэлебачання.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася і вырасла ў Мадрыдзе. Навучалася ў Каралеўскай акадэміі драматычнага мастацтва ў Лондане.
Першую вялікую ролю атрымала ў фільме рэжысёра Бігаса Луна «Мяне клічуць Хуані» 2006 года, за якую яна была намінаваная на прэмію «Гоя» за лепшы жаночы акцёрскі дэбют. У 2008 годзе выйшаў фільм «Мой турэмны двор», за ролю ў якім Эчэгі была намінаваная на прэмію «Гоя» за лепшую жаночую ролю, у 2011 годзе яна таксама намінавалася ў гэтай катэгорыі за працу ў фільме «Катманду, люстэрка неба».
Яе дэбютам у брытанскім кіно стала роля ў фільме «Трус і бык», які выйшаў у 2009 годзе. Яна таксама адыгрывала пастаянную ролю ў брытанскім серыяле «Форціцюд» з 2015 па 2018 год.
У 2018 годзе сыграла ў амерыканскім біяграфічным тэлесерыяле «Траст», дзе згуляла адну з сябровак Пола Геці Лусіяну.
У 2020 годзе актрысу можна было ўбачыць у фільмах «Маё сэрца разрываецца» і «Таемнае паходжанне». У абодвух Эчэгі выканала галоўную жаночую ролю. У канцы студзеня 2022 года ў расійскі пракат выйдзе рамантычная камедыя «Каханне як бэстсэлер», у якой актрыса таксама адыграла галоўную жаночую ролю. Яе партнёрам па фільме стаў Сэм Клафлін.
Памерла 24 жніўня 2025 года ў Мадрыдзе.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 Deutsche Nationalbibliothek Record #1017966168 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 29 красавіка 2014.
- 1 2 Deutsche Nationalbibliothek Record #1017966168 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
- 1 2 3 4 Belinchón G. Muere a los 42 años la actriz Verónica Echegui, talento ineludible del cine español de las dos últimas décadas — 2025. Праверана 25 жніўня 2025.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вероніка Эчэгі