Версальскі ўніверсітэт
Версальскі ўніверсітэт | |
---|---|
фр.: Université de Versailles-Saint-Quentin-en-Yvelines | |
![]() | |
| |
Арыгінальная назва | фр.: Université de Versailles-Saint-Quentin-en-Yvelines |
Міжнародная назва | англ.: University of Versailles Saint-Quentin-en-Yvelines |
Заснаваны | 1991 |
Тып | дзяржаўная ВНУ |
Студэнты | 13 820[1] |
Размяшчэнне | Версаль |
Сайт | uvsq.fr |
![]() |
Версальскі ўніверсітэт, поўная афіцыйная назва Версаль-Сен-Кантэн-ан-Івелінcкі ўніверсітэт (фр.: Université de Versailles-Saint-Quentin-en-Yvelines) — французская дзяржаўная эксперыментальная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Версаль.
Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]
Гэта адзін з чатырох новых універсітэтаў, адкрытых у рэгіёне Іль-дэ-Франс пасля ўніверсітэцкай рэформы 2000 года. У ім навучаецца каля 14 000 студэнтаў, штат супрацоўнікаў складае да 800 чалавек, працуе 1 400 выкладчыкаў і даследчыкаў, а таксама яшчэ каля 300 знешніх выкладчыкаў. Універсітэт выкладае курсы ў галіне прыродазнаўчых і сацыяльных навук, паліталогіі, інжынерыі, тэхналогій і медыцыны. Ён таксама прапануе міждысцыплінарныя курсы, якія ахопліваюць узаемасувязі паміж эканомікай, этыкай, прыродным асяроддзем і ўстойлівым развіццём. Універсітэт з’яўляецца адным з асацыяваных членаў федэратыўнага Парыж-Саклейскага ўніверсітэта.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Сайт універсітэта (фр.)