Перайсці да зместу

Вертыкаль (ракета)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

«Вертыкаль» (руск.: «Вертикаль») — серыя савецкіх аднаступенчатых геафізічных ракет на вадкім паліве, якія выкарыстоўваліся ў даследаваннях касмічнай прасторы па праграме «Інтэркосмас» з удзелам Балгарыі, Венгрыі, ГДР, Польшчы, Румыніі, Чэхаславакіі.

На ракетах знаходзіліся зонды з навуковай апаратурай, выконваючай атмасферныя і астрафізічныя даследаванні верхніх слаёў атмасферы і іанасферы Зямлі, ультрафіялетавага, рэнтгенаўскага выпраменьвання Сонца, метэарытных часціц і інш. Атмасферны зонд на Зямлю не вяртаўся. Ракеты запускаліся на вышыню 500 і 1500 км. У 1970—1983 гг. выканана 11 запускаў. Пры першых двух запусках выкарыстоўвалася ракета Р-5В, на наступных — больш магутная.