Верхавінскі Водападзельны хрыбет
Верхавінскі Водападзельны хрыбет | |
---|---|
укр. Верховинський Вододільний хребет | |
![]() гара Пікуй | |
Краіна | |
Горная сістэма | Усходнія Карпаты |
Найвышэйшая вяршыня | Пікуй |
Вышыня | 1405 м |
![]() |
Верхавінскі Водападзельны хрыбет (укр.: Верховинський Вододільний хребет) — горны хрыбет ва Усходніх Карпатах, на тэрыторыі Украіны, ляжыць пераважна на мяжы Львоўскай і Закарпацкай абласцей.
Працягнуўся ад вярхоўя р. Уж да вярхоўя р. Рыка, у межах Кросненскай зоны. Максімальная вышыня 1405 м (г. Пікуй). Складзены пескавікамі. Хрыбет мае звілістыя лініі грэбянёў, асіметрычную форму: паўднёвыя схілы стромкія, абрывістыя, паўночныя — спадзістыя. Па вяршыннай лініі хрыбта праходзіць галоўны Карпацкі водападзел, з якога бяруць пачатак многія рэкі: Латарыца, Стрый, Опір, Рыка і інш. Шмат зручных перавалаў, якія здаўна выкарыстоўваюць як шляхі зносін.
Схілы да вышыні 1200—1250 м укрыты ялова-букавымі, радзей — букавымі, лясамі (лясістасць 30-45 %). Вышэй размяшчаюцца паланіны, пераважна другаснага паходжання, занятыя лугава-хмызняковай расліннасцю.
Раён рэкрэацыі. Заходняя частка хрыбта належыць да Ужанскага нацыянальнага прыроднага парку .