Верхнеангарскі хрыбет
Выгляд
Верхнеангарскі хрыбет | |
---|---|
руск. Верхнеангарский хребет | |
56°20′ пн. ш. 111°30′ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Рэгіёны | Бурація, Іркуцкая вобласць |
Горная сістэма | Станавое нагор’е |
Даўжыня | каля 200 км |
Вышыня | 2608 м |
Верхнеанга́рскі хрыбет[1] (руск.: Верхнеангарский хребет) — горны хрыбет у Расіі, у Бураціі і Іркуцкай вобласці, у сістэме Станавога нагор’я.
Хрыбет знаходзіцца ў напрамку на паўночны ўсход ад возера Байкал. З поўначы абмяжоўвае Верхнеангарскую катлавіну. Даўжыня хрыбта каля 200 км. Вышыні да 2608 м. Складзены з крышталічных горных парод, прарваных інтрузійнымі гранітамі. Грэбень хрыбта вузкі, з трогамі, карамі і востраканцовымі вяршынямі. У ніжняй частцы схілах растуць лістоўнічныя лясы, вышэй — гальцы і горная тундра.
На схілах Верхнеангарскага хрыбта бяруць пачатак рэкі Чая, Мама і інш.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Верхнеанга́рскі хрыбе́т / 109 // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
- Верхнеа́нгарский хребе́т // Т. 4. Брасос — Веш. — М. : Советская энциклопедия, 1971. — С. 556. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Верхнеанга́рский хребе́т // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 100. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
- Верхнеанга́рский хребе́т // Энциклопедический географический словарь (руск.). — М.: РИПОЛ классик, 2011. — С. 140. — 800 с. — (Словари нового века). — 5 000 экз. — ISBN 978-5-386-03063-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Верхнеангарский хребет // Словарь «География России» / Главный редактор А. П. Горкин. — М.: Большая Российская энциклопедия, 1998. (руск.)
- Верхнеангарский хребет // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru (руск.)
- Верхнеангарский хребет // Webgeo — Портал География — Электронная Земля — Eearth / Институт географии РАН(недаступная спасылка) (руск.)