Верхнелужыцкая мова

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Верхнелужыцкая мова
Саманазва:

Hornjoserbšćina

Краіны:

Германія

Рэгіёны:

Саксонія

Агульная колькасць носьбітаў:

каля 20 000

Статус:

знікаючая (definitely endangered)[1]; дрэнны (endangered)[2]

Класіфікацыя
Катэгорыя:

Мовы Еўразіі

Індаеўрапейская сям'я

Славянская група
Заходнеславянская галіна
Лужыцкая падгрупа
Пісьменнасць:

лацінка (Верхнелужыцкі варыянт)

Моўныя коды
ISO 639-1:

ISO 639-2:

hsb

ISO 639-3:

hsb

Гл. таксама: Праект:Лінгвістыка

Верхнелужыцкая мова (г.-сор.: hornjoserbska rěč) — мова лужыцкіх сербаў і адна з афіцыйных моў Германіі.

Адносіцца да славянскай групы моў. Агульны лік носьбітаў — каля 40 000 чалавек, яны жывуць у Саксоніі. Лік носьбітаў мовы ў штодзённым жыцці значна ніжэйшы. Агульны лік лужыцкіх сербаў у Горнай Лужыцы — 40 000, аднак актыўна карыстаюцца мовай — 13 000. Агульны лік лужычан у Дольнай Лужыцы — 20 000, аднак актыўна карыстаюцца мовай — 7 000. У адрозненні ад дольналужыцкай мовы горналужыцкая мова не знаходзіцца на мяжы вымірання. Усяго ж пражываюць у Лужыцы прыкладна 600 000 чалавек — лужычанаў і нялужычанаў (немцаў). Цэнтрам горналужыцкай культуры з'яўляецца горад Баўцэн у Саксоніі.

распаўсюджанне лужыцкае мовы

Асаблівасці[правіць | правіць зыходнік]

Націск заўсёды падае на першы склад. Шэраг фанетычных асаблівасцей збліжае горнасербскую мову з беларускай: наяўнасць фрыкатыўнага /h/, змякчэнне гукаў /d/, /t/ адпаведна да /dź/, /ć/, наяўнасць прыстаўнога /в/.

Прыклад тэксту[правіць | правіць зыходнік]

У рэгіёне распаўсюджвання горналужыцкай мовы табліцы з назвамі гарадоў і вуліц часта двухмоўныя.

«Naša wjeska»

To je naša wjeska. Blisko wjeski je lěs. Tam widźiš našu chěžu. Wokolo chěže je zahroda. W zahrodźe je naša wowca. Naša kruva tam njeje. Tu je dróha do města. Widźiš tam šulu? Tam je naš wučer. Wučer ma psyka. Blisko zahrody je naš susod. Susod ma awto a jědźe do města. Maš doma tež awto? Blisko dwora je štom. Wokoło štoma je trawa. Što hišće widźiš?

«Нашая вёска»

Гэта наша вёска. Паблізу вёскі ё лес. Там бачыш нашу хату. Вакол хаты агароджа. У агароджы нашая авечка. Нашая карова там не есь. Вось дарога ў горада. Бачыш там школу? Там наш настаўнік. Настаўнік мае сабаку. Паблізу агароджы наш сусед. Сусед мае аўтамабіль і ездзіць у горад. А ты маеш дома аўтамабіль? Паблізу двара ё дрэва. Вакол дрэва трава. Што яшчэ ты бачыш?

Верхнелужыцкі алфавіт[правіць | правіць зыходнік]

Верхнелужыцкі алфавіт
a b c č ć d e ě f g h ch i j k ł l m n ń o ó p (q) r ř s š t u (v) w (x) y z ž
A B C Č Ć D E - F G H Ch I J K Ł L M N - O - P (Q) R - S Š T U (V) W (X) (Y) Z Ž

Заўвага: У новай версіі «ć» знаходзіцца пасля «č». Да 2005 у алфавіце можна сустрэць «ć» пасля «t».

Зноскі

  1. UNESCO (англ.) . — UNESCO Atlas of the World's Languages in Danger. Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2012. (Праверана 22 верасня 2012)
  2. Helsinki.fi (англ.) . — UNESCO Red Book on Endangered Languages by Tapani Salminen. Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2012. (Праверана 22 верасня 2012)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Вікіпедыя

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны
Верхнелужыцкай