Верхняволжскае вадасховішча
Выгляд
Верхняволжскае вадасховішча | |
---|---|
Каардынаты: 56°54′50,63″ пн. ш. 33°11′14,5″ у. д.HGЯO | |
Вышыня над узроўнем мора | 206,5 (207,5) м |
Даўжыня | 85 км |
Шырыня | 6 км |
Плошча | 183 км² |
Аб'ём | 0,466 км³ |
Упадаюць | Волга, Руна, Кудзь, Жукапа, Коча, Вялікая Дубенка, Малая Дубенка |
Выцякаюць | Волга |
Год напаўнення | 1943 |
Звычайны падпорны ўзровень | 9,5 м |
Верхняволжскае вадасховішча — вадасховішча на рацэ Волга, на тэрыторыі Цвярской вобласці. Плошча 183 км², аб’ём 0,52 км², даўжыня 85 км, найбольшая шырыня 6 км. Адно з першых вялікіх вадасховішчаў, створаных у Расіі ў 19 ст. у транспартных мэтах. Плаціна (верхняволжскі бейшлот) пабудавана ў 1843 (рэканструявана ў 1943). Узровень вадасховішча вагаецца ў межах 3,5 м, ажыццяўляе сезоннае рэгуляванне сцёку. У зоне падпору знаходзяцца возера Сцерж, Уселуг, Пена, Волга. Рыбалоўства (судак, лешч, шчупак).
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |