Верхнядзвінскі гісторыка-краязнаўчы музей

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Верхнядзвінскі гісторыка-
краязнаўчы музей
Vierchniadzvinsk museum 2.jpg
Профіль комплексны
Заснаваны 2015
Падпарадкаванасць аддзел культуры Верхнядзвінскага райвыканкама
Месцазнаходжанне Віцебская вобл.,
211631 г. Верхнядзвінск,
вул. Ленінградская, 43
Памеры фонду каля 5 тыс. экспанатаў
Тэлефон +375 2151 52303
Дырэктар Харашэўская Елізавета Міхайлаўна
Адкрыты 10.00-18.00 - аўторак-пятніца
9.00-15.00 - субота-нядзеля
v-dvinsk.museum.by

Верхнядзвінскі гісторыка-краязнаўчы музей — беларускі гісторыка-краязнаўчы музей ў горадзе Верхнядзвінску, адчынены для наведвання шырокай грамадскасцю 1 верасня 2015 года. Экспазіцыя музея комплексна адлюстроўвае гісторыю і культуру Верхнядзвінскага раёна за апошнія дзесяць вякоў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Музей месціцца ў самым цэнтры горада ў гістарычным будынку канца XIX стагоддзя ў стылі мадэрн, які быў перададзены музею і пераабсталяваны пад музейныя функцыі пасля капітальнага рамонту у 2015 гг. Да рэвалюцыі 1917 г. у будынку будучага музея пражываў разам з роднымі вядомамы па ўсёй Еўропе майстар абутку яўрэйскага паходжання. Там жа знаходзілася і ягоная майстэрня, прадукцыя з якой прадавалася ў многія краіны Еўропы. Да 2012 г. у памяшканні музея дзейнічаў суд горада Верхнядзвінска і Верхнядзвінскага раёна, калі будынак быў перададзены аддзелу культуры райвыканкама пад музей. 9 мая 2015 г. музей запрацаваў у тэставым рэжыме, а 1 верасня 2015 г. пачаў прымаць усіх жадаючых.

Фонды[правіць | правіць зыходнік]

У фондах музея знаходзяцца матэрыялы археалагічных раскопак на Дрысеншчыне (вырабы з крэмяню, косці, рога, элементы адзення, пісалы, упрыгожванні, кераміка ляпная і ганчарная і інш.), калекцыі натуральна-навуковыя, нумізматыкі, сфрагістыкі, парцаляну, зброі, старадрукаваныя кнігі, прылады працы і прадметы побыту 18-20 ст., асабістыя фонды краязнаўцаў.

Асноўныя кірункі дзейнасці[правіць | правіць зыходнік]

Будынак музея да рэканструкцыі
  • зменныя выставы з фондаў, прыватных калекцый, фондаў іншых музеяў
  • экскурсіі па выставах
  • музейна-педагагічныя заняткі і лекцыі
  • тэматычныя вечары і культурна-адукацыйныя мерапрыемствы
  • навуковыя мерапрыемствы і канферэнцыі

Асобы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бубала, А. Самы малады раённы музей Беларусі / А. Бубала // Краязнаўчая газета. — 2016. — № 34 (верасень). — С. 3 ; № 35 (верасень). — С. 3.
  • Чарнякевіч, Ю. Музей-карабель, або Вандроўка па 12 прычалах / Ю. Чарнякевіч // Культура. – 2016. – 30 ліпеня. – С. 3, 14.
  • Проблемы истории и культуры пограничья: гуманитарное знание и вызовы времени: материалы Международной научной конференции, посвященной 200-летию И.Е. Храповицкого, г. Верхнедвинск, 16 июня 2017 г. / Верхнедвинский историко-краеведческий музей. — Верхнедвинск, 2017. — 197 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]