Верхняя Максакаўка
Верхняя Максакаўка
|
Верхняя Максакаўка (руск.: Верхняя Максаковка) — пасёлак гарадскога тыпу ў Рэспубліцы Комі Расіі. Уваходзіць у склад гарадской акругі Сыктыўкар. Насельніцтва 3952 жыхара (2010 год). Заснаваны ў 1950 годзе.
19 чэрвеня 1981 года Верхняя Максакаўка была аднесена да катэгорыі пасёлкаў гарадскога тыпу. 3 мая 1983 года Верхняя Максакаўка ўключана ў склад горада Сыктыўкара. З 3 снежня 1990 года — паўторна статус пасёлка гарадскога тыпу.